Бор (хімічны элемент)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бор (лац.: Borum) B — хімічны элемент III групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 5; атамная маса 10,811.
Бор | |
---|---|
![]() | |
Маса | 10,81 ± 0,02 атамная адзінка масы[1] |
Названа ад | borax[d][2] |
Матэрыял | jadarite[d] |
Першаадкрывальнік | Гемфры Дэві[2] |
Дата адкрыцця | 1892[2] |
Сімвал элемента | B[3] |
Хімічная формула | B[4] |
Canonical SMILES | [B][4] |
Атамны лік | 5[3] |
Электронная канфігурацыя | 1s² 2s² 2p¹ і [He] 2s² 2p¹ |
Электраадмоўнасць | 2 |
Ступень акіслення | 2, 3 і 1 |
Шчыльнасць | 2 080 ± 1 кг/м³ і 2,46 gram per cubic centimetre |
Тэмпература плаўлення | 2 077 °C[5] |
Boiling point | 4 000 °C[6] |
Ultimate tensile strength | 5 700 MPa |
![]() | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уяўляе сабой крышталічнае рэчыва шэравата-чорнага колеру. Шчыльнасць 2340 кг/м³, тэмпература плаўлення 2075 °C. У прыродзе бор складаецца з двух стабільных ізатопаў: 10B і 11B.
Гісторыя адкрыцця[7]
Атрыманы ў 1808 годзе Ж. Л. Гей-Люсакам і Л. Ж. Тэнарам незалежна ад Г. Дэві.
Гісторыя адкрыцця бора пачынаецца не пазней сярэднявечча. Былі знаёмы злучэнні бора, сярод якіх, шырока выкарыстоўваемая бура. У 1702 годзе галандскі ўрач В. Гомберг, награваючы буру з сернай кіслатой, атрымаў борную кіслату, якую пад назвай «заспакаяльная соль Гомберга» выкарыстоўвалася ў медыцыне. У 1747 г. французскі хімік Т. Барон рабіў спробы вызначыць склад буры і высвятліў, што яна складаецца з солі Гомберга і соды. Шведскі хімік Т. Бергман (шведск.: Torbern Olof Bergman) выказаў меркаванне, што соль Гомберга, хутчэй за ўсё, з'яўляецца борнай кіслатой. У «Табліцы простых целаў» А. Лавуазье ўтрымліваецца тэрмін «борны радыкал», пад якім маецца на ўвазе аксід бору.
Адкрыццё бора належыць некалькім аўтарам. 21 чэрвеня 1808 г. Ж. Л. Гей-Люсак і Л. Ж. Тэнар выступілі з заявай аб сваім адкрыцці, а 30 чэрвеня аб гэтым жа паведаміў Г. Дэві.
Прыродныя крыніцы
Шырока распаўсюджаны ў прыродзе, сустракаецца толькі ў выглядзе злучэнняў з кіслародам: борная кіслата (мінерал сасалін), бура (тынкал) і інш. У вадзе акіянаў утрымліваецца 4,6 мг/л бору. Радовішчы ў Італіі, Германіі, Казахстане, ЗША (Каліфорнія).
Сусветная вытворчасць бору (без уліку СССР) у выглдзе злучэнняў складала ў 1980 годзе 2,4 млн. т[8].
Прымяненне
- У злучэннях з металамі ўтварае звышцвёрдыя, гарачатрывалыя сплавы.
- Сінтэтычныя алмазы.
- Рэгуляцыйныя стрыжні для атамных рэактараў (паглынае нейтроны, якія выклікаюць ланцуговую рэакцыю дзялення ўрану).
- Злучэнні бора выкарыстоўваюцца ў якасці паўправадніковых і дыэлектрычных матэрыялаў[9].
Мікраэлемент. Уносіцца ў глебу як мікраўгнаенне. Каля паловы штучных і прыродных злучэнняў бора выкарыстоўваецца ў вытворчасці шкла, каля 30 % ў вытворчасці мыйных сродкаў, 4—5 % — у мэтах вытворчасці фарбаў, гербіцыдаў, металургічных флюсаў і інш[8].
Зноскі
- Wieser M. E., Coplen T. B., Wieser M. Atomic weights of the elements 2009 (IUPAC Technical Report) // Pure and Applied Chemistry — IUPAC, 2010. — Vol. 83, Iss. 2. — P. 359–396. — ISSN 0033-4545; 1365-3075; 0074-3925 — doi:10.1351/PAC-REP-10-09-14
- BORON Праверана 18 лістапада 2016.
- CRC Handbook of Chemistry and Physics / W. M. Haynes — 95 — Boca Raton: CRC Press, 2014. — P. 4–52. — ISBN 978-1-4822-0868-9
- CRC Handbook of Chemistry and Physics / W. M. Haynes — 95 — Boca Raton: CRC Press, 2014. — P. 4–6, 4–52. — ISBN 978-1-4822-0868-9
- Трифонов Д. Н., Трифонов В. Д. Как были открыты химические элементы: Пособие для учащихся. — М.: Просвещение, 1980. — С. 51—82. — 224 с. — 100 000 экз. (руск.)
- Бор на сайце ХиМиК.ру(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2012. Праверана 4 лістапада 2012.
- Бор (химич. элемент)(недаступная спасылка) (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.