Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бесы (лац.: Bessi, грэч. Βησσοί) — адно са старажытных ілірыйска-фракійскіх плямёнаў Балканскага паўвострава. Бесы засялялі горную мясцовасць уздоўж хрыбта Геман, на тэрыторыі старажытнай Македоніі. Бесы кантактавалі з блізкімі ім генетычна мёзамі, хоць часам і канфліктавалі з імі за пашавыя землі з прычыны таго, што і тыя, і іншыя займаліся качавой і паўкачавой жывёлагадоўляй. Моцны ўплыў на іх таксама пачала аказваць старажытнагрэчаская, а затым і старажытнарымская цывілізацыі. Бесы не змаглі стварыць уласнай дзяржаўнасці, хоць самі вялі незалежны лад жыцця, дасягнуўшы піка сваёй племянной магутнасці каля III-II ст. да н.э. Армія рымскага вайскавода Луцыя Ліцынія Лукула скарыла племя бесаў у I стагоддзі да н.э. Большая іх частка апынулася ўключанай у склад рымскай правінцыі Мёзія.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.