From Wikipedia, the free encyclopedia
Бернар Фарсі (фр.: Bernard Farcy; нар. 17 сакавіка 1949) — французскі камедыйны акцёр. Вядомы па серыі фільмаў «Таксі», дзе гуляў камісара, а ў пятай частцы мэра Жыбера. Таксама Фарсі граў у фільмах «Братэрства ваўка» і «Астэрыкс і Абелікс: місія „Клеапатра“».
Бернар Фарсі | |
---|---|
фр.: Bernard Farcy | |
Дата нараджэння | 2 лютага 1949[1] (75 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | акцёр, тэатральны акцёр, кінаакцёр, тэлеакцёр |
IMDb | ID 0267188 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся 17 сакавіка 1949 года. Вучыўся ў Кансерваторыі драматычнага мастацтва ў Ліёне. Скончыў тэатральную школу ў Рэймсе, пасля чаго пераехаў у Парыж. Іграў у тэатры ў Манпарнасе; пасля знаёмства з Дамінікам Беснеарам у 1983 годзе выканаў першую ролю ў поўнаметражным фільме «Месяц у сцёкавай канаве».
Да сярэдзіны 1990-х гадоў гуляў пераважна ролі другога плана; пасля поспеху ў фільме «Таксі» змяніў амплуа акцёра камедыйных роляў. Паспяховай для Фарсі была роля Шарля дэ Голя, якую ён увасобіў у кіно ў 2006 годзе ў фільме «Вялікі Шарль» (Le grand Charles).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.