Бернард Хіл (англ.: Bernard Hill; 17 снежня 1944, Манчэстэр5 мая 2024, Лондан[4][5]) — брытанскі акцёр. За сваю амаль пяцідзесяцігадовую кар’еру сыграў шмат роляў у кіно, тэатры і на тэлебачанні. Найбольш вядомы па ролях капітана Эдварда Джона Сміта[en] ў фільме «Тытанік»[6], караля Тэадэна ў кінатрылогіі «Уладар пярсцёнкаў»[7] і рэктара турмы Сан-Квенцін[en] у драме «Сапраўднае злачынства[en]». Хіл з’яўляўся адзіным акцёрам, які зняўся больш чым у адным фільме, узнагароджаным 11 прэміямі «Оскар» («Тытанік», «Уладар пярсцёнкаў: Вяртанне караля»)[8][9][10].

Хуткія факты Бернард Хіл, Дата нараджэння ...
Закрыць

Біяграфія

Бернард Хіл нарадзіўся 17 снежня 1944 года ў Блэклі[en], Манчэстэр. Вучыўся ў Ксаверыянскім каледжы[en], пазней паступіў у Манчэстэрскую палітэхнічную школу драмы, якую скончыў з дыпломам у 1970 годзе[11].

Упершыню Хіл атрымаў вядомасць у Вялікабрытаніі пасля ролі Ёсера Х’юза ў тэлевізійным серыяле «Хлопцы з Блэкстафа»[11]. Фраза яго героя «Дайце нам працу»[11] стала папулярнай сярод пратэстуючых у барацьбе супраць урада Маргарэт Тэтчэр з-за высокага ўзроўню беспрацоўя[12].

У 1982 годзе ён сыграў сяржанта Путнема ў аскараносным фільме «Гандзі[en]» рэжысёра Рычарда Атэнбора[13]. Затым Бернард Хіл з’явіўся ў фільме 1984 года «Баўнці[en]», чацвёртай пастаноўцы аб бунце на аднайменным караблі[en][6]. У 1989 годзе Хіл атрымаў прызнанне крытыкаў за ролю Джо ў пастаноўцы «Шырлі Валентайн»[6]. Пазней, ён сыграў прыкметныя ролі ў фільмах «Горы на месяцы[en]» (1990) і «Мадагаскарская скура[en]» (1995).

У сярэдзіне 1990-х Хіл пачаў з’яўляцца ў кіно больш часта. Яго першай галоўнай роляй стаў фільм 1996 года «Прывід і Цемра[en]», разам з Вэлам Кілмерам[en] і Майклам Дугласам[14]. Але найбольш запатрабаваным акцёрам Хіл стаў пасля ролі капітана Эдварда Джона Сміта[en] ў фільме «Тытанік», які на той момант стаў самым касавым фільмам у гісторыі[13].

У 2002 годзе Хіл сыграў Філаса ў фільме «Цар скарпіёнаў[en]», разам з Дуэйнам Джонсанам, Майклам Кларкам Дунканам і Келі Ху[en]. Пазней, ён зняўся ў ролі караля Тэадэна ў кінатрылогіі Пітэра Джэксана «Уладар пярсцёнкаў»[13][15].

Бернард Хіл памёр рана раніцай 5 мая 2024 года ва ўзросце 79 гадоў[16][17][18].

Выбраная фільмаграфія

Крыніцы

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.