Бергфрыд
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бергфрыд (ням.: Bergfried) — дамінуючая абарончая вежа замка, якая магла выконваць ролю замкавай цытадэлі — служыць апошнім пунктам абароны, але, у адрозненне ад данжона, не мела жыллёвых функцый.

Сам феномен бергфрыда паходзіць з традыцыі нямецкага замкавага дойлідства, для якога быў характэрны перанос жылых функцый з вежы ў палац, у адрозненне ад французскай традыцыі данжонаў. У ВКЛ бергфрыды прыйшлі праз Тэўтонскі ордэн, для замкаў-канвентхаусаў якога было характэрна будаўніцтва па перыметры высокай абарончай вежы-бергфрыда.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бергфрыд
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.