былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласці БССР From Wikipedia, the free encyclopedia
Бе́льскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Бель.
Бельскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Дубровенскі раён |
Уключаў | 19 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Бель |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 16 верасня 1960 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Ляднянскага раёна Аршанскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года сельсавет у Ляднянскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Дубровенскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 12 мая 1959 года ў склад сельсавета з Маласавінскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (Вусце і Расасна)[1]. 16 верасня 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Ляднянскага (11 населеных пунктаў: Антоненкі, Арловічы, Батуроўшчына, Бель, Буда, Валяўкі, Гарошкава, Зазер’е, Камары, Каробкі і Копанік) і Маласавінскага (8 населеных пунктаў: Вусце, Марчонкі, Расасна, Слабада, Снегіры, Фесеўка, Церахі і Янкаўшчына) сельсаветаў[2].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 19 населеных пунктаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.