Белая Русь (грамадскае аб’яднанне)
грамадскае аб’яднанне From Wikipedia, the free encyclopedia
Бе́лая Русь — беларускае грамадскае аб’яднанне, створанае ў 2007 годзе. Падтрымала прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнка ў парламенцкіх выбарах 2008 года, а таксама яго ўдзел у выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2010 годзе[2] і наступных палітычных кампаніях.

Белая Русь | |
---|---|
![]() Афіцыйны лагатып арганізыцыі | |
Тып | грамадскае аб’яднанне |
Год заснавання | 17 лістапада 2007 |
Размяшчэнне | Мінск, вул. Фрунзэ, д. 5, каб. 300 |
Ключавыя фігуры | Алег Раманаў |
Сфера дзейнасці | палітыка |
Колькасць членаў | 166 264 (2017)[1] |
Слоган | За моцную і квітнеючую Беларусь |
Вэб-сайт | 1br.by |
Ад заснавання аб’яднанне ўзначальваў Аляксандр Радзькоў, у 2018—2022 гадах — Генадзь Давыдзька, з 2022 года — Алег Раманаў.
18 сакавіка 2023 года на ўстаноўчым з’ездзе ў Мінску стварылі палітычную партыю «Белая Русь». Старшынёй партыі выбраны старшыня грамадскага аб’яднання Алег Раманаў. Грамадскае аб'яднанне працягвае існаваць паралельна[3].
Кіраванне
- З’езд. Склікаецца раз у 5 год. Правамоцны пры наяўнасці 2/3 прадстаўнікоў. Простай большасцю галасоў абірае склад Савета і Цэнтральнай кантрольнай камісіі, ухваляе кірункі дзейнасці і змены Статута.
- Савет. Збіраецца штогадова. Абірае старшыню і Прэзідыум. Выконвае пастановы З’езда, вызначае набыццё і выкарыстанне маёмасці. Ухваляе каштарыс прыбыткаў і выдаткаў, надзяляе маёмасцю суполкі.
- Прэзідыум. Праводзіць пасяджэнні кожны квартал. Стварае і скасоўвае суполкі, прымае ды выключае членаў. Вядзе супрацоўніцтва з іншымі грамадскімі аб’яднаннямі, СМІ і ўрадавымі ўстановамі. Вызначае колькасць, парадак і аплату працы супрацоўнікаў. Стварае і скасоўвае падпарадкаваныя ўстановы, прызначае і ўзнагароджвае іх кіраўнікоў.
- Цэнтральная рэвізійная камісія. Збіраецца штогадова. Сочыць за выкананнем пастановаў З’езда і каштарыса прыбыткаў і выдаткаў.
Зноскі
- «Белая Русь» напярэдадні выбараў(недаступная спасылка). БелТА (8 снежня 2009). Архівавана з першакрыніцы 21 лістапада 2011. Праверана 13 снежня 2011.
- Белая Русь (грамадскае аб’яднанне) у базе Kartoteka.by
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.