From Wikipedia, the free encyclopedia
Белае — буйны комплекс сажалак для развядзення рыбы ў пасёлку Азёрны Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці агульнай плошчай 5451 га. Рыбгас мае статус тэрыторыі, важнай для птушак з 1998 года (код BY019, крытэрыі А1, В2, В3). Вышыня над узроўнем мора — 126—138 метраў.[1]
Агульная плошча сажалак рыбгаса — 1649 гектараў.[2]
Сажалкі з’яўляюцца буйнейшым у рэгіёне месцам гнездавання многіх відаў вадаплаўных і рыбаядных птушак. Асабліва важнае значэнне тэрыторыя мае для захавання наступных відаў: Чапля-бугай (Botaurus stellaris), Качка шэрая (Anas strepera), Белавокі нырок (Aythya nyroca), Нырок-сівак (Aythya ferina). Сярод іншых відаў птушак у наваколлях рыбгаса гняздуюцца арлан-белахвост (Haliaeetus albicilla), драч (Crex crex), бусел чорны (Ciconia nigra). Белае — адзінае ў Беларусі месца, дзе гняздуецца рэдкая качка савук-луток (Mergellus albellus).[2] Ля азёр рыбгаса назіраўся сокал-шулёнак (Falco vespertinus)[3].
Сысуны прадстаўлены наступнымі відамі: янотападобны сабака (Nyctereutes procyonoides), звычайная лісіца (Vulpes vulpes), норка амерыканская (Neovison vison), куніца лясная (Martes martes) і іншыя.[2] Сярод рыб, якія вырошчваюць у рыбгасе карп (Cyprinus carpio carpio), белы амур (Ctenopharyngodon idella), талсталобік (Hypophthalmichthys molitrix), шчупак звычайны (Esox lucius).[4]
Уся тэрыторыя рыбгаса акружана пойменнымі дубравамі. Сажалкі раздзелены дамбамі, якія параслі лазняком і бярозай. Самі вадаёмы парослыя рагозам (Typha).[2]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.