Баі за аэрапорт Трыпалі
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Баі за аэрапорт Трыпалі — баі Другой грамадзянскай вайны ў Лівіі за авалоданне міжнародным аэрапортам Трыпалі. Штурм паветранай гавані праходзіў у рамках серыі аперацый «Лівійскі світанак» (араб. فجر ليبيا), што праводзіла кааліцыя ісламісцкіх апалчэнцаў, якія ўзначальвалі кампанію дзяржаўнага перавароту супраць Палаты прадстаўнікоў Лівіі. Баі скончыліся захопам аэрапорта і ў канчатковым выніку яго знішчэннем.
Баі за аэрапорт Трыпалі | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Лівіі (з 2014) | |||
Дата | 13 ліпеня — 23 жніўня 2014 года | ||
Месца | Міжнародны аэрапорт Трыпалі | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Усё пачалося з паразы ісламісцкіх палітыкаў на парламенцкіх выбарах у Лівіі 2014 года, пасля чаго Аперацыйная зала лівійскіх рэвалюцыянераў і брыгады Місурата пачалі вайну з парламентам, які ў значнай ступені быў антыісламісцкім. Прыкметна, што самі кандыдаты ў дэпутаты ад ісламісцкіх сіл раней спрабавалі распусціць Аперацыйную залу лівійскіх рэвалюцыянераў у сувязі з спробай перавароту ў 2013 годзе, але змаглі зрабіць гэта пасля вынікаў выбараў.
Тады, 13 ліпеня, кааліцыя «Лівійскі світанак» пачала аперацыю па захопу аэрапорта. Шмат самалётаў было знішчана на зямлі. Аперацыя атрымала дзяржаўную падтрымку ад вялікага муфтыя Садзіка Аль-Гарыяні. Ужо 23 жніўня абараняючая яго брыгада Зінтана выйшла з аэрапорта. Яна заяўляла, што адступіла, бо атрымала даручэнне ў парламенце. Пазней гэта пацвердзілі парламенцкія крыніцы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.