From Wikipedia, the free encyclopedia
Борыс Та́дзіч (сербск.: Борис Тадић [bǒris tǎdiːtɕ]; 15 студзеня 1958, Сараева) — сербскі палітык, прэзідэнт Сербіі, а таксама старшыня Дэмакратычнай партыі.
Борыс Тадзіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Борис Тадић | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Predrag Marković[d] | ||||||
Пераемнік | Славіца Джукіч-Дэянавіч | ||||||
Нараджэнне |
15 студзеня 1958[1][2] (66 гадоў) |
||||||
Бацька | Любамір Тадзіч[d] | ||||||
Маці | Невенка Тадзіч[d] | ||||||
Жонка | Таццяна Тадзіч, народжаная Родзіч | ||||||
Дзеці | дочкі: Маша і Ванья | ||||||
Нацыянальнасць | Серб | ||||||
Веравызнанне | Праваслаўе, сербская царква | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Прафесія | псіхолаг | ||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды |
|
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў 1958 годзе ў Сараева. Пачатковую і сярэднюю школу скончыў у Бялградзе. Вывучаў сацыяльную псіхалогію ў Бялградскам універсітэце. Быў прафесарам псіхалогіі ў 1-й Бялградскай гімназіі.
Заснавальнік і першы дырэктар Цэнтра па развіцці дэмакратыі.
Член Дэмакратычнай партыі з 1990. Старшынёй партыі абраны ў 2004 праз год пасля забойства Зорана Джынджыча.
У пасадзе міністра тэлекамунікацыі ўваходзіў у склад урада Югаславіі. Таксама выконваў функцыі міністра абароны ў радзе міністраў Сербіі і Чарнагорыі.
З'яўляецца прыхільнікам еўрапейскай інтэграцыі; адзін з ключавых пунктаў яго прэзідэнцкай праграмы — скарэйшая інтэграцыя Сербіі ў Еўрасаюз. Перамог у другім туры прэзідэнцкіх выбараў у 2004 г., атрымаўшы 53 % галасоў, апярэдзіўшы нацыяналіста Таміслава Ніколіча. У пасадзе прэзідэнта Сербіі змяніў Прэдрага Маркавіча. У 2008 годзе, з невялікай перавагай, у першым туры прайграў прэзідэнцкія выбары Таміславу Нікалічу, аднак атрымаў перамогу ў другім туры, стаўшы прэзідэнтам у другі раз.
Валодае англійскай і французскай мовамі. Жанаты, двое дзяцей.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.