From Wikipedia, the free encyclopedia
Барыс Васільевіч Воўк (1917—1939) — камандзір вежы танка Т-28 91-га асобнага танкавага батальёна 20-й цяжкай танкавай брыгады РСЧА, малодшы камузвод, удзельнік савецка-фінскай вайны, Герой Савецкага Саюза (пасмяротна).
Барыс Васілевіч Воўк | |
---|---|
Дата нараджэння | 1917 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 снежня 1939 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | аўтабранятанкавыя войскі |
Гады службы | 1939 |
Званне | малодшы камузвод |
Пасада | камандзір вежы танка Т-28 |
Бітвы/войны | Савецка-фінская вайна |
Узнагароды і званні |
Барыс Воўк нарадзіўся ў 1917 годзе ў Віцебскай губерні Расійскай імперыі у сям'і селяніна. Пражываў і працаваў у Ленінградзе. У 1939 годзе ён быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. Прымаў удзел у савецка-фінскай вайне ў званні малодшы камузвод, камандаваў вежай сярэдняга танка Т-28 1-й роты 91-га танкавага батальёна 20-й танкавой брыгады 7-й арміі Паўночна-Заходняга фронту . Вызначыўся ў час разведкі варожай абароны на захад ад возера Мулан'ярві (цяпер Глыбокае) 13 снежня 1939.
Калі з засады танк быў падбіты, экіпаж у складзе камандзіра Васіля Груздзева, камандзіраў вежаў Яўгена Лупава, Міхаіла Лобасцева, Барыса Ваўка, механіка-вадзіцеля Міхаіла Ларчанка, ваентэхніка Івана Коваля, радыста Карапета Сіманяна працягнуў весці бой. Ля хутара Кангаспелта (цяпер — Іскра) Груздзеў, Лобасцеў і Воўк былі забітыя разрывам снарада пры спробе пакінуць танк. Астатнім членам экіпажа ўдалося вывесці танк назад. Воўк быў пахаваны на месцы баёў[1].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1940 за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з фінскай белагвардзейшчынай і паказаныя пры гэтым адвагу і геройства» малодшы камандзір Барыс Воўк быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з узнагароджаннем ордэнам Леніна і медалём «Залатая Зорка» (пасмяротна).[1]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.