From Wikipedia, the free encyclopedia
Бардзюр — вузкая паласа з нізкарослых (вышынёй да 1 м) драўняных або травяністых раслін, якая аблямоўвае дарожкі, кветнікі і партэры ў парках і садах; варыянт жывой агароджы[1].
Бардзюр — адзін з прыёмаў садова-паркавага мастацтва. Для бардзюраў з кустоў выкарыстоўваюць расліны з густым лісцем, якія добра пераносяць стрыжку (самшыт (Buxus), кізільнік (Cotoneaster), брызгліну (Euonymus), тую (Thuja), біручыну (Ligustrum)); невысокія расліны, напрыклад, магонію падубалістую (Mahonia aquifolium); прыгожа квітнеючыя нізкарослыя сарты спірэі (Spiraea), жасміну (Philadelphus), ружы (Rosa), з травяністых — невысокія сарты аксамітак (Tagetes), фіялак (Viola), касачоў (Iris).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.