адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Багда́наўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр сельсавета і адзіны населены пункт — аграгарадок (да 2009 года вёска) Багданаўка.
Багданаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Лунінецкі раён |
Уключае | 1 населены пункт |
Адміністрацыйны цэнтр | Багданаўка |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940, 11 жніўня 1980 |
Дата скасавання | 16 ліпеня 1954 |
Насельніцтва (2019) | 1 216 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Лагішынскага раёна Пінскай вобласці (з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай вобласці). Цэнтр — вёска Багданаўка. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Загародскага сельсавета[1].
Пасля скасавання Лагішынскага раёна ў 1962 годзе вёска Багданаўка перададзена ў склад Лунінецкага раёна[2].
Зноў утвораны 11 жніўня 1980 года ў складзе Лунінецкага раёна шляхам вылучэння з Лунінскага сельсавета[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1642 чалавекі[4], з іх 99,4 % — беларусы[5]; паводле перапісу 2019 года — 1216 чалавек[6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.