From Wikipedia, the free encyclopedia
Бавоўніцтва, Баваўнаводства — галіна раслінаводства, якая займаецца вырошчваннем бавоўніка і вытворчасцю бавоўны.
Пры паспяванні каробачка бавоўніка раскрываецца. Валакно разам з насеннем, званае бавоўна-сырэц, збіраецца на бавоўнапрыёмных пунктах, адкуль яго адпраўляюць на бавоўнаачышчальны завод, дзе адбываецца аддзяленне валокнаў ад насення.
Уласна бавоўна ўяўляе сабой тонкія, кароткія, мяккія пухнатыя валокны. Валакно некалькі скручана вакол сваёй восі. Для бавоўны характэрныя адносна высокая трываласць, хімічная ўстойлівасць, цеплаўстойлівасць, сярэдняя гіграскапічнасць і малая доля пругкай дэфармацыі, з прычыны чаго вырабы з бавоўны моцна змінаюцца. Устойлівасць да сцірання бавоўны невялікая.
У СССР бавоўна-сырэц вырошчвалася ў рэспубліках Сярэдняй Азіі. Сярод баваўнаробаў былі Героі і двойчы Героі Сацыялістычнай Працы.
Выпускаўся часопіс «Хлопководство» — штомесячны навукова-вытворчы часопіс міністэрства сельскай гаспадаркі СССР і міністэрства меліярацыі і воднай гаспадаркі СССР — для аграномаў і механізатараў-баваўнаробаў, навуковых работнікаў у галіне бавоўніцтва. Выдаваўся часопіс у Маскве з 1951 года (у 1922—1930 гадах называўся «Хлопковое дело», у 1931—1932 гадах — «За хлопковую независимость», пасля перапынку ў 1936—1940 гадах — «Советский хлопок»). Публікаваў артыкулы аб эканоміцы і арганізацыі галіны, аб тэхналогіі вырошчвання, збору ўраджаю, селекцыі і насенняводстве бавоўніка. Тыраж у 1976 годзе складаў 13,5 тыс. асобнікаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.