Аляксей Парфенавіч Сапуноў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аляксе́й Парфе́навіч Сапуно́ў (27 сакавіка 1852[1], Усвяты, цяпер Пскоўская вобласць — 2 кастрычніка 1924) — беларускі гісторык, археограф, краязнавец, даследчык помнікаў старажытнай культуры. Прафесар (1913).
Аляксей Сапуноў | |
---|---|
![]() Аляксей Сапуноў (1910 год) | |
Дата нараджэння | 15 (27) сакавіка 1851 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 кастрычніка 1924 (73 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | краязнавец, палітык |
Навуковая сфера | гісторыя, краязнаўства, археалогія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
Скончыў Віцебскую гімназію, у 1878 г. гістарычна-філалагічны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта. 3 1879 працаваў выкладчыкам старажытных моў у Віцебскай гімназіі, з 1895 у Цэнтральным архіве старажытных грамат (з 1897 выкладчык Маскоўскага ўніверсітэта), з 1901 сакратар Віцебскага губернскага статыстычнага камітэта. У 1893 г. удзельнічаў у стварэнні Віцебскага царкоўна-археалагічнага музея, у 1909 г. Віцебскай вучонай архіўнай камісіі (выдавала зборнік «Полацка-Віцебская даўніна», дзе друкаваліся яго матэрыялы і па архітэктуры, у т. л. «Чарцёж г. Віцебска 1664 г.», «Малюнкі крэпасцей, пабудаваных па загаду цара Івана Грознага пасля заваёвы Полацка ў 1563 г.», «Гістарычны нарыс Віцебскай Беларусі» і інш.).
Адзін з ініцыятараў адкрыцця Віцебскага аддзялення Маскоўскага археалагічнага інстытута, выкладаў у ім (чытаў курс «Старажытнасці Паўночна-Заходняга краю») і ў Віцебскім настаўніцкім інстытуце (1911—1922). Дэпутат III Дзяржаўнай Думы ад Віцебскай губерні. Уваходзіў у фракцыю «Саюз 17 кастрычніка». У 1923—1924 гг. чытаў курс «Беларусазнаўства» ў Віцебскім вышэйшым педагагічным інстытуце.

Памёр 2 кастрычніка 1924 года ў Віцебску, пахаваны на Трайчанскіх (Траецкіх) могілках. Яго імем у 1987 годзе названа вуліца ў Віцебску. Каля ўваходу ў будынак ВДУ пастаўлены бюст Аляксею Сапунову[2].
Навуковая дзейнасць
Аўтар прац па гісторыі, этнаграфіі і археалогіі Віцебшчыны. Даследаваў архітэктуру, пераважна Падзвіння. Апісаў асобныя архітэктурныя помнікі: працы «Полацкі Сафійскі сабор» (1888), «Помнікі часоў старажытных і найноўшых у Віцебскай губерні» (1903), «Універсітэт у Полацку» (1908) і інш. Выявіў і зрабіў палеаграфічныя апісанні рукапісных помнікаў. Галоўныя праца Сапунова — зборнік дакументаў па гісторыі Віцебшчыны Xi—XIX стагоддзяў «Віцебская даўніна» (1883—1888), багата ілюстраваны, у тым ліку малюнкамі помнікаў архітэктуры. У ім таксама змешчаныя ўрыўкі з летапісаў, грамат віцебскіх і полацкіх князёў і іншыя.
Зноскі
- Хмяльніцкая, Л. Гісторык з Віцебска: Жыццяпіс Аляксея Сапунова / Людміла Хмяльніцкая. — Мн.: Энцыклапедыкс, 2001. — 254,[1] с.: іл. — (Бібліятэка часопіса «Беларускі Гістарычны Агляд»; Серыя «Постаці», № 4). — ISBN 985-6599-23-7. Са спасылкай на: Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці. Ф. 204. Воп. 1. Спр. 205. Арк. 22, 23
- ""Прогулки по незнакомому Витебску". Что находилось на месте амфитеатра, облисполкома, "пирамид"". TUT.BY(руск.). Архівавана з арыгінала 2017-06-26. Праверана 2017-07-06. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2017. Праверана 5 лютага 2023.Архіўная копія . Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2017. Праверана 5 лютага 2023.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.