Анатоль Міхайлавіч Гуль
From Wikipedia, the free encyclopedia
Анатоль Міхайлавіч Гуль (18 мая 1928, Кобрын, Брэсцкая вобласць) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
Скончыў Львоўскі політэхнічны інстытут у 1954 годзе. З 1954 г. — архітэктар, старэйшы архітэктар, галоўны архітэктар праектаў у Мінскпраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1959 г. Пражывае ў Мінску.
Творчасць

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): праекты забудовы жылога масіва па бульвары Шаўчэнкі, вул. Варашылава (1960—1966), мікрараёнаў па вул. Я. Коласа—Валгаградскай, Апанскага (1961), Рэспубліканскай (1963), Ванеева (1964), Танкавай (1975), па праспекце Пушкіна (1980), мікрараёнаў Ракаўская шаша-1 і Усход-2 (1962), Серабранка-1—9 (1968-87), Захад-2 (1977), Уручча-1—3 (1982-87), Алтайская (1983), Шабаны-2 (1987), плошча адміністрацыйна-гандлёвага цэнтра Заводскага раёна і гасцініца «Турыст» (1973), ПДП рэканструкцыі Партызанскага праспекта (1976).
Узнагароды
Узнагароджаны медалямі, Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1979).
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.