А, ты раўнуеш?
From Wikipedia, the free encyclopedia
«А, ты раўнуеш?» (Aha oe feii?) — карціна французскага мастака Поля Гагена, напісаная ім у палінезійскі перыяд творчасці. У аснове карціны ляжыць сцэна з жыцця, падгледжаныя мастаком і апісаная потым у кнізе «Ноа Ноа»:
На беразе дзве сястры — яны толькі што купаліся, а цяпер іх телы раскінуліся на пяску ў нязмушаных поўных слодычы позах — гавораць пра любоў учарашнюю і тую, што будзе заўтра. Адзін з успамінаў выклікае спрэчку: «Як? Ты раўнуеш!»
| ||
Поль Гаген | ||
А, ты раўнуеш? 1892 | ||
Aha oe feii? | ||
Матэрыял | алейныя фарбы і палатно | |
---|---|---|
Тэхніка | алей | |
Памеры | 66 × 89 см | |
Дзяржаўны музей выяўленчых мастацтваў імя А. С. Пушкіна | ||
(інв. Ж-3269) |
Поль Гаген надаваў вялікае значэнне гэтаму палатну і ў лісце з Таіці пісаў сябру, што гэта лепшае з таго, што ён пакуль зрабіў.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.