From Wikipedia, the free encyclopedia
Аўстрыя прыняла ўдзел у конкурсе песні «Еўрабачанне 2014» ў Капенгагене, Данія c песняй Rise Like a Phoenix у выкананні аўстрыйскага поп-спевака Канчыты Вурст і перамагла ўпершыню пасля конкурсу «Еўрабачанне 1966».[1][2][3] Прадстаўнік быў абраны шляхам унутранага адбору, арганізаваным аўстрыйскай нацыянальнай тэлекампаніяй «ORF».
10 верасня 2013 года «ORF» афіцыйна абвясціў, што Канчыта Вурст была абрана шляхам унутранага адбору ў якасці прадстаўніка Аўстрыі на «Еўрабачанне 2014».[4] Жаночы вобраз Канчыты Вурст выкарыстоўвае аўстрыйскі спявак Томас Нойвірт. Нойвірт ужо раней прымаў удзел у нацыянальным фінале ад Аўстрыі пад сцэнічным імем Канчыты Вурст, дзе заняў другое месца з песняй «That's What I Am».
Песня для конкурсу была абвешчана 8 сакавіка 2014 года падчас трансляцыі праграмы Dancing Stars аўстрыйскага вяшчальніка «ORF». Вурст прадставіла пяць песень, дзе адна з іх — Rise Like a Phoenix— была абрана, каб прадстаўляць Аўстрыю ў Капенгагене.[5]
Пасля аб'яўлення, што Канчыта Вурст будзе прадстаўляць Аўстрыю, група ў Facebook (каля 38000 фанатаў) выказала пратэст супраць таго, што «ORF», вяшчальнік, які фінансуецца дзяржавай, здзейсніў унутраны выбар без грамадскага галасавання.[6] У інтэрв'ю аўстрыйскай газеце Kurier, Канчыта Вурст заявіла, што крытыка ад групы пераўзышла пратэст супраць Вурст як абранага выканаўцы і замест «адлюстроўвае гамафобныя выказванні і дыскрымінацыю», адзначыўшы, што ORF нясе поўную адказнасць за прыняцце рашэнняў адносна конкурсу, і што тэлекампанія раней унутрана абрала Эрыка Папілая прадстаўляць Аўстрыю ў 2007 годзе.[7] У адказ групе ў Facebook, Вурст паабяцала «працягнуць барацьбу супраць дыскрымінацыі».[6]
Міністэрства інфармацыі Беларусі атрымала петыцыю, якая заклікала беларускага вяшчальніка «Белтэлерадыёкампанію» байкатаваць Еўрабачанне 2014 у сувязі з удзелам Канчыты Вурст.[8] Паводле слоў складальнікаў петыцыі, конкурс стаў «рассаднікам садаміі», і што выбар Вурст з'яўляецца ўсяго толькі спробай еўрапейскіх лібералаў навязаць сваі каштоўнасці Беларусі і Расіі.[8][9] Аналагічнае хадайніцтва таксама было атрымана ў Міністэрствы сувязі і масавых камунікацый Расійскай Федэрацыі ад актывістаў групы бацькоўскага выхавання, у якім было сабрана звыш 400 подпісаў.[10]
Падчас паўфінальнага размеркавання 20 студзеня 2014 года ў мэрыі Капенгагена Аўстрыя атрымала месца ў першай палове другога паўфіналу 8 мая 2014 года.[11] У другім паўфінале прадзюсары шоў вырашылі, што Аўстрыя будзе выступаць шостай, пасля Польшчы і перад Літвой.[12] Аўстрыя ў другім паўфінале заняла першае месца з 169 баламі і прайшла ў фінал, які адбыўся 10 мая 2014 года.[13] Падчас прэс-канферэнцыі для паўфіналістаў, якія прайшлі ў фінал, Аўстрыя атрымала месца ў першай палове фінала.[14] У фінале прадзюсары шоў вырашылі, што Аўстрыя будзе выступаць пад нумарам 11, пасля Грэцыі і перад Германіяй.[15] Аўстрыя выйграла конкурс, заняўшы першае месца з 290 баламі.[16] Гэта другая перамога Аўстрыі ў гісторыі Еўрабачання, першая была ў 1966 годзе, калі перамог Уда Юргенс з песняй «Merci, Cherie».
Падчас выступлення Канчыта Вурст знаходзілася адна на платформе з святлодыёднымі экранамі, якія праецыравалі полымя і крылы агню.[17]
У Аўстрыі абодва паўфіналы і фінал трансляваліся па ORF Eins. Каментар — Андзі Кноль. Аўстрыйскі прадстаўнік для абвяшчэння вынікаў аўстрыйскага галасавання ў фінале — Каці Беловіч.[18]
12 балаў | 10 балаў | 8 балаў | 7 балаў | 6 балаў |
---|---|---|---|---|
5 балаў | 4 бала | 3 бала | 2 бала | 1 бал |
Другі паўфінал
|
Фінал
|
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.