Ачэх (правінцыя)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ачэх (правінцыя)map

Ачэх (індан.: Nanggroe Aceh Darussalam, نڠغرو اتچيه دارالشلام) — правінцыя Інданезіі, займае паўночны ўскраек вострава Суматра. Адміністрацыйны цэнтр — горад Банда-Ачэх.

Хуткія факты Ачэх, Краіна ...
Ачэх
індан.: індан.: Nanggroe Aceh Darussalam Thumb
Thumb
Thumb Thumb
Герб[d] Сцяг
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр Банда-Ачех
Дата ўтварэння 7 снежня 1956
Губернатар Ірвандзі Юсуф
Афіцыйныя мовы інданезійская мова, ачэх
Насельніцтва 1 685 698 (2 010)
Нацыянальны склад Ачэх (50 %), Яванцы (16 %), Гаё (12 %), Аласы (4 %), Сінгкілі (3 %), Сімеулу (2 %)[2]
Канфесійны склад Іслам (97,6 %), Хрысціянства (1,7 %), Індуізм (0,08 %), Будызм (0,55 %)
Плошча 251000 км²
Вышыня
над узроўнем мора
125 м
Thumb
Часавы пояс UTC+7
Код ISO 3166-2 ID-AC
Паштовыя індэксы 23xxx, 24xxx
Код аўтам. нумароў BL
Афіцыйны сайт
Дэвіз Pancacita
(Five Goals)
 Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць
Thumb
Ачэх

Галоўная рэлігія — іслам (суніцкі) (97,6%).

Гісторыя

Thumb
Султанат Ачэх.

Да пачатку 1904 года існаваў незалежны Султанат Ачэх.

Падчас і пасля перыяду галандскай акупацыі Інданезіі насельніцтва Ачэху змагалася за незалежнасць. 4 снежня 1976 года было абвешчана стварэнне Дзяржавы Ачэх, якая было адразу ж спынена сілай цэнтральнымі інданезійскімі ўладамі.

У снежні 2004 года правінцыя сур'ёзна пацярпела ад цунамі. Эпіцэнтр землятрусу, які выклікаў цунамі, знаходзіўся ў акіяне ў непасрэднай блізкасці ад правінцыі. Паводка затапіла вялікую тэрыторыю, загінула мноства людзей, панесла значныя страты хаты, дарогі, палі, камунікацыі.

Палітыка

Thumb
Сцяг Руху за Свабодны Ачэх

У жніўні 2005 года ў Хельсінкі было падпісана мірнае пагадненне (Мемарандум аб узаемаразуменні) паміж уладамі краіны і групоўкай «Свабодны Ачэх», якое павінна пакласці канец 30-гадовай грамадзянскай вайне ў правінцыі, падчас якой загінулі каля 15 тыс. чалавек (большасць з іх — мірныя жыхары).

Згодна з дакументам, паўстанцы цалкам адмовіліся ад патрабаванні незалежнасці правінцыі і спынілі ўзброеную барацьбу. Узамен Ачэху дадзены статус «асаблівай аўтаноміі», і ўрад паабяцала вывесці войскі з рэгіёну. Акрамя таго, урад абавязаўся вызваліць усіх паўстанцаў, якія знаходзяцца ў інданезійскіх турмах, і прадаставіў мясцовым уладам большы кантроль над прыроднымі рэсурсамі (прыродны газ, лес і кава).

У сярэдзіне верасня 2005 года ў адпаведнасці з пагадненнем пачалося раззбраенне ачэхскіх сепаратыстаў пад кантролем міжнародных назіральнікаў. Напярэдадні інданезійскі ўрад вывеў з Ачэху каля паўтары тысячы паліцэйскіх. Паводле пагаднення, да канца гэтага года Ачэх павінны пакінуць усё інданезійскія паліцэйскія і ваенныя.

Адміністрацыйны падзел

Правінцыя Ачэх дзеліцца на 18 акруг (kabupaten) і 5 гарадскіх муніцыпалітэтаў (kota):

Thumb
Адміністрацыйны падзел правінцыі Ачэх
Больш інфармацыі №, Адм. адзінка ...
Адм. адзінкаАдм. цэнтрГод утварэнняТэрыторыя,
км²
Насельніцтва,
чал. (2010)
1Сабанг (горад)1967153,0030 647
2Банда-Ачэх (горад)195661,36224 209
3Вялікі АчэхДжантха19562969,00350 225
4Ачэх-ДжаяЧаланг20023817,0076 892
5ПідзіСіглі19562856,52378 278
6ПідзіджаяМеўрэуду2007574,44132 858
7БіроэнБіроэн19991901,22389 024
8Паўночны АчэхЛхаксукон19563236,86529 746
9Лхаксёмаве (горад)2001181,06170 504
10БенэрмерыяхСімпанг Ціга Редэлонг20031457,34121 870
11Цэнтральны АчэхТакенган19564315,14175 329
12Заходні АчэхМеулабох19562927,95172 896
13НаганраяСука Макмуе20023928,00138 670
14Паўднёва-Заходні АчэхБлангпідзіе20022334,01125 991
15ГаёлуэсБлангкеджэрен20025719,5779 592
16Усходні АчэхІдзі Раёк19566040,60359 280
17Лангса (горад)2001262,41148 904
18Ачэх-ТаміянгКаранг Бару20021939,72250 992
19Паўднёва-Усходні АчэхКутачане19744189,26178 852
20Паўднёвы АчэхТапактуан19563851,69202 003
21Субулусалам (горад)20071011,0067 316
22Ачэх-Сінкіл
(Уваходзіць у Астравы Баніяк)
Сінкіл19992597,00102 213
23СімёлуэСінабанг19992051,4880 279
Усяго58 375,634 486 570
Закрыць

Гл. таксама

  • Ачэхская вайна
  • Ачэхскі канфлікт
  • Ачэх, султанат
  • Суматра

Зноскі

  1. Indonesian Minister of Home Affairs Decree 100.1.1-6117 Of 2022 — С. 31.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q118697978'></a>
  2. Indonesia's Population: Ethnicity and Religion in a Changing Political Landscape. Institute of Southeast Asian Studies. 2003.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.