Афрыканеры

From Wikipedia, the free encyclopedia

Афрыканеры (афр.: Afrikaners, літаральна «афрыканцы») — народ у Паўднёвай Афрыцы, з'яўляюцца нашчадкамі каланістаў галандскага, нямецкага і французскага паходжання[4]. Асноўная частка пражывае ў ПАР і Намібіі. Усярэдзіне афрыканераў вылучаецца субкультура бураў. Па веравызнанні — пратэстанты. Родная мова — афрыкаанс, склалася на аснове паўднёвых дыялектаў нідэрландскай мовы (да пачатку XX стагоддзя нідэрландская выкарыстоўвалася ў якасці літаратурнай мовы). Агульная колькасць каля 3,6 млн чалавек. Да 1990 году складалі 60 % белага насельніцтва ПАР; астатнія 40 % — англа-афрыканцы, цяпер прапорцыя змянілася на карысць афрыканераў, бо англа-афрыканцы больш схільныя да эміграцыі за афрыканераў, якія лічаць Паўднёвую Афрыку сваёй этнічнай радзімай.

Хуткія факты Афрыканеры, Колькасць ...
Афрыканеры
Paul KrugerLouis Botha
ThumbThumbEugene Marais
ThumbJ. M. CoetzeeThumbФотаздымкі знакамітых афрыканераў
Колькасць 3 600 000
Рассяленне ПАР:
3 000 000
Вялікабрытанія:
100 000
Намібія:
80 000—183 000[1]
Замбія:
48 000[2]
Аўстралія:
40 00 — 45 000[3]
Новая Зеландыя
Нідэрланды
Канада
Бельгія
Аргенціна
Бразілія
Батсвана
Ірландыя
Кенія
Этнічныя мовы афрыкаанс
Традыцыйныя рэлігіі (канфесіі) пратэстанцтва
Закрыць

Гл. таксама

  • Белыя ў ПАР
  • Англа-бурскія войны
  • Аранія

Зноскі

  1. История Тропической и Южной Африки в новое и новейшее время: учебное пособие / Отв. ред. А. С. Балезин. — М.: ИВИ РАН, 2010. С. 80.

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.