Тарава (англ.: Tarawa) — атол у складзе астравоў Гілберта. На ім знаходзіцца сталіца дзяржавы Кірыбаці. Агульная плошча — 32 км². Насельніцтва — 56 284 чал. (2010 г.).
Тарава | |
---|---|
англ. Tarawa | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 32 км² |
Насельніцтва | 56 284 чал. (2010) |
Шчыльнасць насельніцтва | 1 758,88 чал./км² |
Размяшчэнне | |
1°25′35,90″ пн. ш. 173°04′43,1″ у. д.HGЯO | |
Архіпелаг | Астравы Гілберта |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Геаграфія
Тарава складаецца з 24 невялікіх каралавых астраўкоў, якія атачаюць шырокую лагуну (343,6 км²). Толькі 8 з гэтых астраўкоў стала населены. Паверхневых вадацёкаў няма. У сухі сезон адчуваецца нястача пітной вады. З-за вялікай шчыльнасці насельніцтва прырода значна зменена. Пераважаюць культурныя насаджэнні.
Гісторыя
Атол Тарава быў населены мікранезійцамі, продкамі сучасных тунгару, каля 2000 — 3000 тысяч гадоў таму. 20 чэрвеня 1788 г. яго адкрыў брытанскі капітан Томас Гілберт. У 1892 г. атол далучаны да брытанскай калоніі Астравы Гілберта і Эліс. У паўднёвай частцы быў пабудаваны каланіяльны адміністрацыйны цэнтр.
Падчас II Сусветнай вайны атол быў акупаваны японцамі. На востраве Бетыа імі былі створаны значныя ваенныя ўмацаванні, якія ўключалі 40 гармат і 500 абсталяваных агнявых пунктаў. 20 — 23 лістапада 1943 г. адбыўся штурм Бетыа 35 тысячамі амерыканскіх салдат. Ён увайшоў у гісторыю як бітва за Тараву. У выніку, загінула 4690 японскіх салдат і будаўнікоў, у тым ліку падняволеных рабочых з Карэі. Амерыканцы згубілі больш за 4 тысячы салдат, аднак здолелі захапіць атол. Бітва за Тараву лічыцца адным з найбольш важных момантаў у ціхаакіянскай кампаніі, паколькі прывяла да пералому ў вайне саюзнікаў супраць Японіі.
- Высадка амерыканскіх марскіх пяхотнікаў
- Пасля бітвы
У 1979 г. была абвешчана незалежнасць Кірыбаці. Паўднёвая Тарава стала сталіцай гэтай дзяржавы.
Спасылкі
- TARAWA, Republic of Kiribati Архівавана 18 чэрвеня 2012.
- The Bloody Battle of Tarawa, 1943
- Kiribati Архівавана 12 кастрычніка 2012.
- Kiribati. Countries and Their Cultures
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.