Атал III

From Wikipedia, the free encyclopedia

Атал III

Атал III Філаметар Эвергет (Ἄτταλος Φιλομήτωρ Εὐεργέτης, Áttalos Philomḗtōr Euergétēs) (171 да н.э. — 133 да н.э.): цар пергамскі (138133 да н.э.), сын Атала II і Стратонікі. Быў, у 12 гадоў, прызнаны Еўменам II як законны сын, але, на думку Страбона, і пасля паўналетнасці Атала III кіраваў яго бацька Атал II.

Хуткія факты Нараджэнне, Смерць ...
Закрыць

Антычныя аўтары называлі Атала III «паўвар'ятам» і «дзіваком». Ён мала клапаціўся аб дзяржаве, а пераважна займаўся вывучэннем батанікі і пісаў кнігі на тэму садаводства. Пліній называў Атала III адным са знаўцаў сельскай гаспадаркі і медыцыны. Нарэшце, Атал III запісаў сваю дзяржаву Рыму, магчыма, каб пазбегнуць разбурэнняў і праліцця крыві.

Верагоднай выявай, відаць, з'яўляецца герма, якая захоўваецца ў Осла, і з'яўляе маладога чалавека ў лаўровым вянку з павязкай[2].

Зноскі

  1. Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с. (руск.)

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.