Натуна

From Wikipedia, the free encyclopedia

Натунаmap

Астравы Натуна (індан.: Kepulauan Natuna) — архіпелаг у Паўднёва-Кітайскім моры. Уваходзіць у склад інданезійскай правінцыі Рыау. Агульная плошча — 1993 км². Насельніцтва (2010 г.) — 69 319 чал.

Хуткія факты Натуна, Характарыстыкі ...
Натуна
індан. Natuna
Thumb
Гавань Серасан
Характарыстыкі
Колькасць астравоў272 
Найбуйнейшы востраўвостраў Натуна-Бесар 
Агульная плошча1 993 км²
Найвышэйшы пункт1 035 м
Насельніцтва69 319 чал. (2010)
Шчыльнасць насельніцтва34,78 чал./км²
Размяшчэнне
4°00′ пн. ш. 108°15′ у. д.HGЯO
АкваторыяПаўднёва-Кітайскае мора
Краіна
Thumb
Натуна
Натуна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Геаграфія

Ланцуг з 272 астравоў Натуна размешчаны на поўдні Паўднёва-Кітайскага мора. Ён знаходзіцца ўсяго за 67 км ад паўночнага ўзбярэжжа вострава Калімантан, за 532 км ад паўднёвага ўзбярэжжа В’етнама, за 138 км на ўсход ад астравоў Анамбас, за 1030 км на поўнач ад Джакарты, за 8968 км на паўднёвы ўсход ад Мінска.

Thumb
Карта астравоў Анамбас і Натуна

Большасць астравоў з’яўляюцца часткай кантынентальнага шэльфа. Утвораны каля 8 тысячагоддзя да н. э. у выніку павышэння ўзроўню акіяна. Берагі атачаюць каралавыя рыфы. На многіх астравах заўважны выхады граніту, якія месцамі фарміруюць горы і ўзгоркі. Найвышэйшы пункт — гара Ранаі (1035 м) на востраве Натуна-Бесар. Не далёка ад яе знаходзіцца прыродны парк Аліф, дзе на плошчы 3 га можна бачыць скалы самых незвычайных форм. На шэльфе каля астравоў знойдзены значныя запасы прыроднага газу.

Клімат трапічны мусонны. Сярэдняя тэмпература +27,1 °C. Найбольш сухая пара году — з сакавіка да ліпеня.

Прырода

Прыродны свет астравоў Натуна адрозніваецца пэўнай разнастайнасцю. На многіх астравах захаваліся лясы. Тут знойдзены 71 від птушак, у тым ліку рэдкія папугаі, галубы і арлы. На астравах Натуна таксама жывуць прыматы (Presbytis natunae), марскія чарапахі, яшчаркі і г. д. Не меншую цікавасць ўяўляе жывёльны свет мясцовых каралавых рыфаў. Навуковая экспедыцыя 2002 г. выявіла сярод насельнікаў рыфаў вялікую колькасць эндэмікаў.

Гісторыя

Астравы Натуна здаўна былі вядомы рыбакам і гандлярам з Паўднёвага Кітая і Паўднёва-Усходняй Азіі. У XVI—XVII ст. яны былі захоплены малайцамі з поўдня паўвострава Малака, якія стварылі на ім некалькі дробных дзяржаўных аб’яднанняў, залежных ад султанаў Джохара. У 1824 г. Натуна фармальна былі падпарадкаваны Галандыі. У 1940—1944 гадах акупаваны Японіяй. У 1949 г. абвешчаны часткай Інданезіі.

Цікавасць да астравоў Натуна з боку цэнтральнага ўрада Інданезіі ўзнікла толькі з 1970 г. у сувязі з адкрыццём значных запасаў газу на шэльфе каля астравоў (каля 40 % ад усіх запасаў газу краіны). Свае прэтэнзіі на гэтыя землі таксама выказаў Кітай. У 1995 г. кітайскае кіраўніцтва адмовілася ад саміх астравоў, але не ад марскіх тэрыторый. Прамысловая здабыча газу вядзецца інданезійскімі і іншаземнымі кампаніямі з 1999 г. У асноўным, ён паступае на перапрацоўку ў Малайзію і Сінгапур. Мясцовыя ўлады імкнуцца развіваць транзітны гандаль і турызм.

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.