Найцінгейл

From Wikipedia, the free encyclopedia

Найцінгейлmap

Астравы Найцінгейл (англ.: Nightingale Islands) — група з трох астравоў на поўдні Атлантыкі, якія ўваходзяць у склад архіпелага Трыстан-да-Кунья. Агульная плошча — 3,4 кв. км.

Хуткія факты Найцінгейл, Характарыстыкі ...
Найцінгейл
англ. Nightingale Islands
Thumb
Выгляд з космасу
Характарыстыкі
Колькасць астравоў3 
Найбуйнейшы востраўНайцінгейл 
Агульная плошча3,4 км²
Насельніцтва0 чал.
Размяшчэнне
37°25′18,50″ пд. ш. 12°28′45,50″ з. д.HGЯO
АкваторыяАтлантычны акіян
Краіна
Thumb
Найцінгейл
Найцінгейл
Закрыць

Гісторыя

Відавочна, астравы былі вядомыя ўжо ў XVI ст. партугальскім мараплаўцам, аднак упершыню аб іх паведамілі галандскія маракі ў 1656 г. У 1696 г. яны прадпрынялі першую высадку на самым буйным востраве. Пазней даследаваўся французамі і англічанамі. Назва Найцінгейл замацавалася за астравамі ў 1760 г. дзякуючы брытанскаму капітану Г. Найцінгейлу.

У 1816 г. Вялікабрытанія анэксіравала астравы.

У 1961 г. на востраве Найцінгейл ратаваліся ад вывяржэння вулкана жыхары вострава Трыстан-да-Кунья.

Прырода і геаграфія

Астравы маюць вулканічнае паходжанне. Найбуйнейшы востраў Найцінгейл займае ўсяго 3,2 кв. км. Два суседніх малых вострава Мідл (Алекс) і Столценхоф — каля 0,1 кв. км. кожны.

Астравы насяляюць 3 млн пар марскіх птушак. Балота на востраве Найцінгейл мае статус Рамсарскага ўгоддзя (гл. Рамсарская канвенцыя).

Насельніцтва

Сталага насельніцтва няма.

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.