From Wikipedia, the free encyclopedia
Астра[3] (Aster) — род травяністых раслін сямейства Астравыя (Asteraceae), які ўключае больш за 200 відаў, шырока распаўсюджаных у культуры як дэкаратыўныя расліны з прыгожымі кветкамі (на самай справе гэта не асобныя кветкі, а суквецці).
Астра | |||||||||||||||||
Aster tongolensis | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Aster L., 1753 typus | |||||||||||||||||
|
На тэрыторыі былога СССР расце 26 відаў астраў. У Беларусі ў дзікай прыродзе 5 відаў[4]
Род налічвае, па розных ацэнках, ад 200 да 500 відаў, з іх больш за палова растуць у дзікім выглядзе ў Цэнтральнай і Паўночнай Амерыцы.
Астры — аднагадовыя і шматгадовыя карэнішчавыя травы з простымі лісцем. суквецці — кошыкі, сабраныя ў складаныя комплексы ў выглядзе шчытка або мяцёлкі; краявыя кветкі — язычковыя, іх афарбоўка вельмі разнастайная; цэнтральныя — дробныя, трубчастыя, як правіла, жоўтага колеру.
Культурныя астры сталі вядомыя ў Еўропе з 17 стагоддзя: іх насенне таемна прывёз з Кітая французскі манах Нікаля Інкарвіль[5].
Некаторыя сарты — з махрыстымі кветкамі, якія нагадваюць хрызантэмы, чыста белага або чырвонага і блакітнага колераў з разнастайнымі адценнямі.
Разводзіцца астра насеннем: у сакавіку — красавіку іх сеюць у каганцы або халодную шклярніцу; усходы пікіруюць, а затым у маі высаджваюць у грунт, — у друзлую, пажыўную, добра асветленую глебу. Квітнее з канца ліпеня да позняй восені.
Callistephus chinensis вывезена з Кітая, лік яе гатункаў перавышае чатыры тысячы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.