Астап Васілевіч Лапскі (7 ліпеня 1926, с. Гуцкі, Кобрынскі павет, Палескае ваяводства — 20 кастрычніка 2012, Варшава) — мовазнаўца-асветнік, выкладчык кафедры ўкраінскай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта, паэт.
Астап Васілевіч Лапскі | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 7 ліпеня 1926 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 кастрычніка 2012 (86 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, філолаг, пісьменнік |
Узнагароды |
Біяграфія
Скончыў школу — чатыры класы на польскай мове, два на рускай. Працоўную дзейнасць пачаў у рамеснай майстэрні ў Кобрыне. Менавіта ў гэты час у рукі будучага паэта патрапіў «Кабзар» Тараса Шаўчэнкі, які паўплываў на фарміраванне яго светапогляду і нацыянальнай свядомасці.
Перад вызваленнем Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у чэрвені 1944 года Лапскія разам са шматлікімі іншымі сваімі землякамі рушылі на Захад і аселі пад горадам Лодзь у цэнтральнай Польшчы.
Пасля вайны вучыўся ва Уроцлаўскім і Варшаўскім універсітэтах, вывучаў русістыку, затым з 1953 года пачаў украінскія студыі. З 1957 года працаваў выкладчыкам украінскай мовы і літаратуры ў сталічным універсітэце на кафедры ўкраінскай філалогіі. Быў рэдактарам на Польскім радыё. Супрацоўнічаў з украінскімі выданнямі ў Польшчы, з рэдакцыяй штотыднёвіка «Наша слова» і лінгвістычнай рэдакцыяй Польскага радыё.
Крызіс камуністычнай улады ў Польшчы адлюстраваўся і на яго лёсе. За прыналежнасць да грамадзянскага руху «Салідарнасць» у 1981 года яго звольнілі з працы, дзесяць гадоў «прасядзеў дома». Вымушанае беспрацоўе стала і працяглым творчым антрактам. Толькі атрыманая Украінай незалежнасць у 1991 года дала штуршок для творчага ўздыму. Ён зноў пачаў працаваць на Польскім радыё, дзе з’явілася праграма для слухачоў ва Украіне.
9 сакавіка 2007 года стаў лаўрэатам Нацыянальнай прэміі Украіны імя Тараса Шаўчэнкі за зборнікі вершаў «Себе: розжукую?!» («Себя ищу»), «Обабіч: істини?!» («По обе стороны истины»). Атрымаў ён яе ва ўкраінскім пасольстве ў Варшаве і стаў адзіным лаўрэатам гэтай прэміі з замежных украінамоўных аўтараў. Таксама лаўрэат Міжнароднай прэміі імя Багдана Лепкага.
Памёр 20 кастрычніка 2012 года ў Варшаве. Пахаваны на варшаўскіх праваслаўных могілках.
Творчасць
Астап Лапскі — вядомы ў Польшчы ўкраінамоўны літаратар і перакладчык, выдаў дзясятак кніг прозы і паэзіі на ўкраінскай мове, школьныя падручнікі ўкраінскай мовы і літаратуры. Дасягнуў высокага майстэрства ў творчасці, набыў павагу і пашану як дзеяч асветы сярод украінскай дыяспары Польшчы. Ведаючы некалькі замежных моў, шмат займаўся перакладамі.
Яго называюць «патрыярхам украінскіх паэтаў у Польшчы». Яго вершы друкаваліся ў часопісах «Наша слова», «Наша культура», у альманахах «Гомін», «Дукля», «Прапор», а таксама ў часопісах «Жовтень», «Слідами пам’яті», «Зерна», «Сучасність», «Над Бугом і Нарвою», ва «Украінскім календары», у газеце «Берестейский край». Яго творы ўвайшлі ў анталогію ўкраінскай літаратуры Берасцейшчыны «До тебе, світе» (2003). Да 70-годдзя паэта пабачыла свет кніжка «Мое самовизначэння» (1996).
Асобна выйшлі тры зборнікі паэта, выдадзеныя ўкраінскім архівам: «Мій по читачу» (Варшава, 2000), «Обабіч: істини?!» (Варшава, 2003), «Себе: розжукую?!» (Варшава, 2003). Творчая асоба паэта была кавана і гартавана ў барацьбе з матэрыяльнымі і маральнымі цяжкасцямі, за апошнія гады выдала творы асаблівага майстэрства і моцы. Астап Лапскі не падобны ні на аднаго ўкраінскага паэта, яго паэтычныя стыль і свет, манера і выраз не маюць аналагаў.
Творы
- Всупереч / Остап Лапський. — Луцьк : [б. в.], 2013. — 120 с.
- [Стихи : стихи и биография О. Лапского (на укр. яз.)] / Остап Лапський // Справа. Мінск, 2015. Вып. 1. С. 179—181 : фот.
- Остап Лапський// До тебе, свите… : українська література Берестейщини / [упорядкув., передм., тексти біогр. Цвида А. П.]. Київ, 2003. С. 330—343.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.