Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аспарух (каля 640—701) — протабалгарскі хан, заснавальнік Першага Балгарскага царства ў 2-й палове VII ст.
Аспарух, паводле падання, быў сынам Кубрата, які стварыў Вялікую Балгарыю на тэрыторыю сучаснай Украіны. З-за ціску хазараў, протабалгары пад кіраўніцтвам Аспаруха перайшлі Дняпро і Днестр і прыйшлі ў Дабруджу, паціснушы такім чынам жыўшых тут славянаў, якія затым перасяліліся на захад і поўдзень.
Аспарух скарыстаў арабскі наступ на Канстанцінопаль, захапіў Мезію і пабудаваў галоўны горад сваёй новай дзяржавы — горад Пліску, размешчанную паблізу Шумена.
У 689 годзе Аспарух разарваў мірны дагавор з Візантыяй і разбіў візантыйскае войска ў Фракіі. Падставай для гэтага стаў паход Юстыніяна II у Македонію. Яго мэтай было перасяліць мясцовых славян у Малую Азію. У пачатку яму спадарожнічаў поспех і ён разбіў войскі балгараў і славян.
Хутчэй за ўсё ён ваяваў з балгарамі хана Кубера, старэйшага брата Аспаруха, які да таго часу засялялі Македонію з часткай балгарскай арды. Юстыніян II дайшоў да Фесалонік і перасяліў вялікую колькасць славян. Аднак на зваротным шляху ў горных праходах Фракіі яго чакала балгарскае войска на чале з Аспарухам. Акружаны балгарамі Юстыніян II ледзь змог сысці з мноствам параненых, а яго войскі былі разгромлены.
Аспарух памёр у 701 годзе падчас барацьбы з хазарамі, улада перайшла яго сыну Тэрвелу.
Дачка Аспаруха, Феадора, у 703 годзе выйшла замуж за Юсцініяна II.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.