Арыбал[1][2][3][4][5] (стар.-грэч.: αρύβαλλος) — старажытнагрэчаскі посуд невялікага памеру круглявай формы, з вузкім ўцягнутым горлышкам, які пашыраецца ў плоскі вяночак.
У арыбала шырокая, устужкападобная ручка. Арыбал выкарыстоўваўся для захоўвання араматычных вадкасцяў, у прыватнасці, араматычных алеяў. Назва «арыбал» паходзіць ад скуранога мяшка, у які звычайна ўсоўвалася бутля. Функцыянальна арыбал падобны з алабастронам.
Калі алабастронамі карысталіся жанчыны, то арыбалы прызначаліся для мужчын і імі карысталіся пераважна атлеты для даглядання за целам. Арыбалы насілі на раменьчыку на запясці.
Большасць захаваных арыбалаў зроблены з гліны, аднак сустракаюцца таксама асобнікі з бронзы і фаянсу.
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.