Арцём Яфімавіч Баханькоў
беларускі мовазнавец From Wikipedia, the free encyclopedia
Арцём Яфімавіч Баханькоў (29 студзеня 1924, в. Саламір’е, Полацкі раён — 12 жніўня 2001) — беларускі мовазнавец. Доктар філалагічных навук (1986), прафесар (1995).
Арцём Яфімавіч Баханькоў | |
---|---|
Род дзейнасці | навуковец, беларусазнавец, выкладчык універсітэта, мовазнавец |
Дата нараджэння | 29 студзеня 1924 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 жніўня 2001 (77 гадоў) |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар |
Біяграфія
Скончыў у 1955 годзе Мінскі педінстытут. З 1960 года ў Інстытуце мовазнаўства АН Беларусі, у 1992 – загадчык кафедры беларускай мовы пры Прэзідыуме АН Беларусі.
Навуковая дзейнасць
Даследаваў лексіку, дыялекталогію, гісторыю беларускай мовы. Аўтар манаграфіі «Развіццё лексікі беларускай літаратурнай мовы ў савецкі перыяд: Сацыялінгвістычны нарыс» (1982), суаўтар даследаванняў «Гістарычная лексікалогія беларускай мовы» (1970), «Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы» (1994), «Тлумачальны слоўнік беларускай мовы» (т. 1–5, 1977–84), «Беларуска-рускі слоўнік» (т. 1–2, 1988–89), тлумачальных слоўнікаў беларускай і рускай моў для сярэдняй школы.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.