Арцём Віктаравіч Чалядзінскі

беларускі футбаліст і трэнер From Wikipedia, the free encyclopedia

Арцём Чалядзінскі (нар. 29 снежня 1977, Мінск) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі (2002—2007). У цяперашні час працуе галоўным трэнерам клуба «Мінск».

Хуткія факты Арцём Чалядзінскі, Поўнае імя ...
Арцём Чалядзінскі
Поўнае імя Арцём Віктаравіч Чалядзінскі
Нарадзіўся 29 снежня 1977(1977-12-29)[1][2][…] (47 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 186 см
Вага 79 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Мінск
Пасада галоўны трэнер
Клубная кар’ера[* 1]
1996—1998 Дынама-Юні (Мінск) 59 (5)
1999—2002 Дынама (Мінск) 76 (4)
2002   Дынама-БНТУ (Мінск) 3 (1)
2002—2003 Сокал (Саратаў) 43 (1)
2004—2008 Металург (Запарожжа) 111 (5)
2009 Табол (Кастанай) 25 (6)
2010 Нафтан (Наваполацк) 32 (0)
2011 Шахцёр (Салігорск) 9 (2)
2012—2016 Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 97 (8)
2016 Дынама (Мінск) 9 (1)
2017 Крумкачы (Мінск) 22 (0)
2021 Узда 0 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
1998—1999 Беларусь (да 21) 9 (0)
2002—2007 Беларусь 7 (0)
Трэнерская кар’ера
2018—2021 Дынама (Мінск) дубль
2021—2022 Дынама (Мінск)
2024— Мінск
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 24 студзеня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на канец 2012
Закрыць

Клубная кар’ера

Пачаў кар’еру ў міні-футболе, а з 1999 года гуляў ужо за мінскае «Дынама». Потым гуляў у Расіі, пяць гадоў правёў ва Украіне ў запарожскім «Металургу», дзе некаторы час быў капітанам. У 2009 годзе гуляў у Казахстане, а на наступны год вярнуўся ў Беларусь, гуляў за «Нафтан» і «Шахцёр».

У студзені 2012 года падпісаў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ», дзе стаў асноўным цэнтральным абаронцам і адным з лідараў аўтазаводцаў. У сезоне 2012 быў капітанам каманды, але на наступны сезон саступіў капітанства Дзмітрыю Шчагрыковічу. У чэрвені 2014 года атрымаў траўму, з-за якой выбыў да канца сезона 2014.

У студзені 2015 года падоўжыў кантракт з жодзінцамі[3]. Сезон 2015 распачаў на лаўцы запасных, а са жніўня вярнуў месца ў аснове. У лютым 2016 года чарговы раз падоўжыў пагадненне з аўтазаводцамі[4].

У жніўні 2016 года перайшоў у мінскае «Дынама»[5]. У складзе «Дынама» стаў асноўным цэнтральным абаронцам, у шэрагу матчаў быў капітанам каманды. У снежні 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб[6].

31 студзеня 2017 года падпісаў кантракт з «Крумкачамі»[7]. У складзе «Крумкачоў» адразу стаў капітанам. Прапусціўшы пачатак сезона, пазней замацаваўся ў стартавым складзе каманды. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2017 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры[8].

У маі 2021 года ў якасці аматара згуляў за другалігавую «Узду» ў адным матчы Кубка Беларусі.

Міжнародная кар’ера

Гуляў за нацыянальную зборную Беларусі на працягу 2002—2007 гадоў.

Трэнерская кар’ера

У студзені 2018 года ўвайшоў у трэнерскі штаб дубля мінскага «Дынама»[9], а ў ліпені таго ж года ўзначаліў дубль[10]. Прывёў дынамаўцаў да перамогі ў чэмпіянаце дублёраў 2018 з рэкорднай колькасцю ачкоў, у 2020 годзе зноў перамог у чэмпіянаце дублёраў.

У чэрвені 2021 года, пасля адстаўкі Леаніда Кучука, быў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера асноўнага складу мінскага «Дынама»[11]. Прывёў каманду да бронзавых медалёў чэмпіянату Беларусі. У снежні 2021 года быў зацверджаны на пасадзе галоўнага трэнера дынамаўцаў[12]. У сезоне 2022 каманда доўгі час змагалася за чэмпіёнства, аднак няўдалы фініш адкінуў яе на чацвёртае месца. У лістападзе 2022 года пакінуў месца галоўнага трэнера, але застаўся на працы ў клубе[13]. Працаваў у акадэміі «Дынама» да студзеня 2024 года[14], калі быў прызначаны галоўным трэнерам «Мінска»[15].

У жніўні 2023 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі PRO[16].

Дасягненні

Крыніцы

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.