беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Арцём Гамялько (нар. 8 снежня 1989, Жодзіна) — беларускі футбаліст, брамнік польскага клуба ЛКС з Явішавіцаў.
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Арцём Віктаравіч Гамялько | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
8 снежня 1989[1][2] (34 гады) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 192 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 80 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | брамнік | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | ЛКС (Явішавіцы) | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Выхаванец жодзінскай СДЮШАР «БелАЗ», выступаў за мясцовае «Тарпеда». У студзені 2008 года перайшоў у маскоўскі «Лакаматыў», дзе стаў гуляць за моладзевую каманду.
Сезон 2010 правёў у арэндзе ў наваполацкім «Нафтане», быў асноўным брамнікам наваполацкага клуба. Па заканчэнні сезона 2010 вярнуўся ў «Лакаматыў». 22 чэвреня 2011 года згуляў свой адзіны матч за асноўную каманду чыгуначнікаў, у якім «Лакаматыў» саступіў ЦСКА (1:3).
У другой палове 2011 года выступаў у арэндзе ў жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ». 11 верасня 2011 года ў хатнім матчы з магілёўскім «Дняпро» няўдала прыняў мяч, які сапернікі вярталі па прынцыпе «фэйр-плэй» і пераправіў яго ва ўласную браму (выніковы лік 1:1)[3].
Сезон 2012 правёў у моладзевай камандзе «Лакаматыва». У лютым 2013 года ў якасці свабоднага агента падпісаў кантракт з мікашэвіцкім «Гранітам», які выступаў у Першай лізе. У сезоне 2013 чаргаваўся на пазіцыі брамніка з Радзівонам Сямукам, а ў сезоне 2014 стаў асноўным брамнікам мікашэвіцкай каманды і дапамог ёй перамагчы ў Першай лізе.
У лютым 2015 года падоўжыў кантракт з «Гранітам»[4]. Рыхтаваўся з камандай да сезона 2015, але ў сакавіку 2015 года кантракт з мікашэвіцкім клубам быў разарваны[5] (прычынай сталі праблемы са здароўем). У красавіку 2015 далучыўся да «Слоніма»[6] і пачаў у яго складзе сезон 2015.
У снежні 2015 года падпісаў кантракт з «Гарадзеяй», якая выйшла ў Вышэйшую лігу чэмпіянату Беларусі[7], але ўжо ў наступным месяцы пагадненне з клубам па згодзе бакоў было разарвана[8]. У выніку, Арцём вярнуўся ў склад «Слоніма» і зноў стаў асноўным брамнікам. 2 ліпеня 2016 года забіў гол у браму «Смалявічаў-СТІ», падключыўшыся пры падачы вуглавога[9].
У лютым 2017 года стала вядома, што Арцём увайшоў у трэнерскі штаб «Смалявічаў-СТІ» ў якасці трэнера брамнікаў[10]. Пры гэтым у сезоне 2017 Арцём двойчы выйшаў на поле ў Першай лізе ў якасці палявога іграка.
У чэрвені 2019 года зноў пачаў з’яўляцца на полі ў якасці брамніка за «Смалявічы», неўзабаве замацаваўся ў якасці іграка асновы. Выхадзіў на поле і ў сезоне 2020, калі клуб вярнуўся ў Вышэйшаую лігу.
У верасні 2020 года перайшоў у армянскі клуб «Лоры»[11]. Як асноўны брамнік гуляў за каманду да красавіка 2021 года, калі «Лоры» зняўся з чэмпіянату Арменіі.
У чэрвені 2021 года вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт са «Слуцкам»[12]. Стаў асноўным брамнікам каманды, але з кастрычніка страціў месца ў складзе. У снежні 2021 года кантракт са слуцкім клубам па пагадненні бакоў быў разарваны[13].
У лютым 2022 года далучыўся да клуба пятага польскага дывізіёна «Спарта» з Казімежы Велькай[14], а летам перабраўся ў ЛКС з Явішавіцаў[15].
Выступаў за моладзевую зборную Беларусі, двойчы ў яе складзе трапляў на чэмпіянат Еўропы, але ні ў 2009 годзе, ні ў 2011 годзе не з’яўляўся на полі.
У другой палове 2011 года выступаў таксама за алімпійскую зборную, але ў выніку не трапіў на Алімпіяду 2012 у Лондан.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.