Чагас
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Чагас (англ.: Chagos) — архіпелаг з сямі атолаў і больш за 60 трапічных астравоў у Індыйскім акіяне. Размешчаны прыкладна за 500 км на поўдзень ад Мальдываў, па сярэдзіне шляху з Афрыкі ў Інданезію.
Чагас | |
---|---|
англ.: Chagos Archipelago | |
Характарыстыкі | |
Колькасць астравоў | 60 |
Найбуйнейшы востраў | Дыега-Гарсія |
Агульная плошча | 63,2 км² |
Найвышэйшы пункт | 7 м |
Насельніцтва |
|
Размяшчэнне | |
4°55′ пд. ш. 72°20′ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Індыйскі акіян |
Краіна |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Як брытанская тэрыторыя ў Індыйскім акіяне, з’яўляўся прадметам тэрытарыяльнай спрэчкі паміж Вялікабрытаніяй і Маўрыкіем[2]. Сталых жыхароў няма, толькі востраў Дыега-Гарсія засяляюць брытанскія і амерыканскія ваенныя — 4000 чалавек у 2006 годзе.
Агулам плошча архіпелага — 63,2 км². Плошча марской акваторыі з лагунамі архіпелага перавышае 15 тыс. км², з іх 13 тыс. км² — у межах банкі Вялікі Чагас. Адзін з найвялікшых атолавых архіпелагаў у свеце.
Архіпелаг складаецца з сямі частак:
Самы вялікі востраў Дыега-Гарсія мае плошчу 27,19 км², другі па велічыні востраў Ігл у Вялікім Чагасе, ён меншы ў 11 разоў (2,45 км²). Астатнія астраўкі па плошчы не перавышаюць 1,5 км².
Клімат астравоў экватарыяльны марскі, спякотны і вільготны. Архіпелаг добра прадзьмуваецца вятрамі. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — каля 2600 мм (ад 105 мм у жніўні да 350 мм у студзені). Сярэднямесячная тэмпература вагаецца ад 26,2 °C да 28,3 °C.
Архіпелаг здаўна вядомы жыхарам Мальдываў, якія называлі яго Фалавахі. У пачатку XVI стагоддзя адкрыты партугальцамі. Некалькі астраўкоў маглі быць заўважаны вядомым мараплаўцам Васка да Гама, але афіцыйнае адкрыццё зрабіў Педра дэ Маскарэньяс падчас экспедыцыі 1512—1513 гадоў.
У 1778 годзе астравы фактычна былі анексіраваны Францыяй. Французскія прадпрымальнікі арганізавалі плантацыі какосавай пальмы, для працы на якіх пачалі завозіць афрыканскіх неграў-рабоў. Яны склалі аснову мясцовых тубыльцаў ілуа (літаральна «астравіцян»).
У 1814 годзе астравы Чагас былі далучаны да Вялікабрытаніі і адміністрацыйна кіраваліся з Маўрыкія.
У 1965 годзе, калі Маўрыкій атрымаў незалежнасць, Вялікабрытанія пакінула архіпелаг у сваім складзе (як Брытанская тэрыторыя ў Індыйскім акіяне).
У 1967—1973 гадах ілуа (у 1952 годзе іх колькасць дасягала 1142 чал.) атрымалі фінансавую кампенсацыю і былі прымусова выселены на Маўрыкій і Сейшэльскія астравы пасля закрыцця непрыбытковых плантацый. Урад Маўрыкія таксама атрымаў кампенсацыю ў памеры ₤650 тыс. Маўрыкій затым абвінавачваў Брытанію ў незаконнай каланіяльнай акупацыі архіпелага, сцвярджаючы, што яго прымусілі адмовіцца ад правоў на астравы Чагас у абмен на незалежнасць.
З 1971 года на Дыега-Гарсія дзейнічае буйная ваенная база ЗША. Сярод персаналу базы працуюць у тым ліку ілуа. Паводле дагавора з Вялікабрытаніяй, амерыканскія ваенныя застануцца да 2036 года.
Аднак інтэрніраваныя астравіцяне і іх нашчадкі арганізавалі рух за вяртанне. У 2006 годзе група ілуа прыкладна ў 100 чалавек здолела наведаць радзіму. У 2006 годзе карэнныя жыхары выйгралі працэс у Вярхоўным судзе і атрымалі дазвол на вяртанне. Аднак ён быў адхілены ўрадам Вялікабрытаніі. Паводле WikiLeaks, брытанскія ўлады збіраюцца арганізаваць на архіпелагу запаведнік і такім чынам зрабіць вяртанне ілуа немагчымым.
У маі 2019 года Генасамблея ААН пераважнай большасцю галасоў (116 галасоў супраць 6) прыняла неабавязковую да выканання рэзалюцыю, якая заклікала Вялікабрытанію адмовіцца ад кантролю над астравамі Чагас. Рашэнне ААН патлумачана тым, што дэкаланізацыя Маўрыкія адбылася ў парадку, які супярэчыць праву на самавызначэнне, і таму брытанскае кіраванне астравамі незаконнае.
Рэзалюцыі ААН папярэднічала прынятае за тры месяцы перад ёй рашэнне Міжнароднага суда ААН (якое таксама мае неабавязковы характар), з прапановай Вялікабрытаніі перадаць кантроль над групай астравоў Чагас дзяржаве Маўрыкій і вывесці адтуль сваю адміністрацыю ў самы кароткі тэрмін. Вялікабрытаніі прапаноўвалася здзейсніць гэта цягам шасці месяцаў, але Вялікабрытанія не прызнае прэтэнзіі Маўрыкія і не адмаўляецца ад архіпелага.
3 кастрычніка 2024 года, пасля двухгадовых перамоў, Вялікабрытанія абвясціла, што адмаўляецца ад суверэнітэту над архіпелагам Чагас і перадае яго Маўрыкію[3]. Згодна з дамовай, Вялікабрытанія будзе арандаваць у Маўрыкія востраў Дыега-Гарсія на тэрмін не менш за 99 гадоў, што дазволіць ЗША захаваць сваю вайсковую базу.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.