Белеп

група астравоў у Ціхім акіяне From Wikipedia, the free encyclopedia

Белепmap

Бе́леп (фр.: Bélep) — невялікі архіпелаг у Ціхім акіяне ў 45 км на поўнач ад Новай Каледоніі. Уваходзіць у склад гэтай краіны. Агульная плошча — 69,5 км². Насельніцтва (2009 г.) — 895 чал.

Хуткія факты Белеп, Характарыстыкі ...
Белеп
фр. Bélep
Thumb
Выгляд з космасу
Характарыстыкі
Найбуйнейшы востраўвостраў Арт 
Агульная плошча69,5 км²
Найвышэйшы пункт283 м
Насельніцтва895 чал. (2009)
Шчыльнасць насельніцтва12,88 чал./км²
Размяшчэнне
19°43′ пд. ш. 163°39′ у. д.HGЯO
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Thumb
Белеп
Белеп
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Астравы выцягнуліся на 40 км уздоўж лагуны Бар’ернага рыфа Новай Каледоніі. Маюць аднолькавую геалагічную будову з Новай Каледоніяй. Берагі скалістыя. Маецца радовішча кобальту, якое не распрацоўваецца.

Клімат трапічны пасатны. Найбольш цёплыя месяцы — снежань і студзень.

У старажытнасці астравы былі населены канакамі з племені наласу на чале з правадыром Белепа. У 1856 г. французскія місіянеры распаўсюдзілі сярод іх каталіцызм. У 1878 г. французскія каланіяльныя ўлады выкарыстоўвалі Белеп для высылкі канакаў-паўстанцаў з Новай Каледоніі. У 18921898 гг. тут знаходзілася калонія хворых на лепру. У 1961 г. была створана асобная астраўная адміністрацыя з цэнтрам у вёсцы Ваала на самым вялікім востраве Арт.

У наш час большасць насельніцтва складаюць канакі, якія падзяляюцца на 8 племянных груп. Аснова эканомікі — рыбалоўства.

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.