Артур Гарыевіч Зельскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Артур Гарыевіч Зельскі (5 лютага 1969, Мінск — 2025) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук, дырэктар мемарыяльнага комплексу «Хатынь» (2010—2024)[1].
Артур Гарыевіч Зельскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 лютага 1969 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | студзень 2025 (55 гадоў) |
Род дзейнасці | гісторык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія
Нарадзіўся 5 лютага 1969 года ў Мінску. Скончыў у 1995 годзе гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Працаваў настаўнікам ліцэйскіх класаў, загадчыкам музея гісторыі БДУ, супрацоўнікам цэнтральнага архіва Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. Удзельнічаў у стварэнні Музея гісторыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1996), гісторыка-дэманстрацыйнага цэнтра (2007), музея ўпраўлення ваеннай контрразведкі Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь (2010).
З 2010 па 2024 год узначальваў Дзяржаўны мемарыяльны комплекс «Хатынь». Яго прадстаўлялі як аўтара ідэі і канцэпцыі музея ў мемарыяльным комплексе[2].
У 2001 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Першая Пантыйская (Мітрыдатава) вайна — барацьба Понта і Рыма за гегемонію ва Усходнім Міжземнамор’і»[3]. Аўтар больш чым 150 навуковых артыкулаў і манаграфій, у т.л. «Гісторыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў біяграфіях яго рэктараў» (2001), «Шчыт і меч Айчыны» (2006, у суаўтарстве); «Фелікс Дзяржынскі: рыцар рэвалюцыі» (2007), «Памяць у сэрца стукае» (2010), «Хатынь. Святыня нацыянальнай памяці» (2011), «Хатынь. Трагедыя беларускага народа» (2018), «Менск зачараваны: казкі, паданні і легенды» (2022).
Аб яго смерці паведамлена 8 студзеня 2025 года[4].
Узнагароды
Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны, удастоены Падзякі Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, адзначаны ганаровымі граматамі кіраўніцтва Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, Выканаўчага камітэта СНД.
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.