Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Арну́льф Ме́цкі (ням.: Arnulf, фр.: Arnoul; 580/582—18 ліпеня 641) — франкскі палітычны і царкоўны дзеяч, біскуп горада Меца, прабацька дынастыі Каралінгаў, кананізаваны каталіцкай царквой. Дзень памяці — 18 ліпеня.
Арнульф | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ням.: Arnulf фр.: Arnoul | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Паполь | ||||||
Пераемнік | Гаэрых | ||||||
Нараджэнне |
не раней за 580 і не пазней за 585 ці каля 582[1] |
||||||
Смерць |
каля 18 ліпеня 641[2] ці каля 16 жніўня 641[1] |
||||||
Род | Арнульфінгі[d][2] | ||||||
Жонка | каля Дода Мецская[d][2][3] | ||||||
Дзеці | Анзегізель[4] і Chlodulf[d][5] | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Арнульф нарадзіўся паміж 580 і 582 годам. Быў уплывовым саноўнікам пры двары меравінгскага караля Аўстразіі Тэадэберта II. У 613 годзе разам з Піпінам Арнульф узначаліў арыстакратычную апазіцыю каралеве Брунгільдзе і дамогся ўз'яднання франкскіх каралеўстваў пад уладай Хлотара II. Пасля гэтага ён атрымаў сан біскупа мецкага. З 623 года Арнульф быў адным з саветнікаў караля Дагаберта I. У 627 годзе ён адышоў ад спраў і стаў пустэльнікам. Пахаваны ў Рэмірмонскім абацтве. Пасля смерці Арнульф Мецкі быў кананізаваны. З'яўляецца святым-заступнікам півавараў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.