From Wikipedia, the free encyclopedia
Арнольд Меры (1 ліпеня 1919, Талін, Эстонія – 27 сакавіка 2009, Талін, Эстонія) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза, ганаровы старшыня Антыфашысцкага камітэту Эстоніі.
Арнольд Меры | |
---|---|
эст.: Arnold Meri | |
Дата нараджэння | 1 ліпеня 1919 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 сакавіка 2009[1] (89 гадоў) |
Месца смерці | |
Альма-матар |
|
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія |
Званне | палкоўнік |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
З 1926 года жыў з сям'ёй у Югаславіі. У 1938 сям'я вярнулася ў Эстонію, дзе Арнольд быў прызваны ў армію. Пасля далучэння Эстоніі да СССР абраны ў гарадской камітэт камсамолу Таліна, і яму было даручана ствараць камсамольскія арганізацыі ў арміі. Пасля ператварэння арміі ў 22-і Эстонскі корпус, ён быў прызначаны намеснікам палітрука 415-га радыёбатальёна.
На франтах Вялікай Айчыннай вайны з канца чэрвеня 1941 года, прыняўшы першы бой у раёне горада Порхаў Пскоўскай вобласці.
17 ліпеня 1941 года праціўнік, фарсіраваўшы раку Шалонь, пачаў наступленне на горад Дно. На батальён быў скінуты дэсант. У цяжкіх умовах, калі пачалося адступленне байцоў, Арнольд Меры спыніў іх і арганізаваў абарону. У баю ён быў чатырохразова паранены (у правую руку, у калена, у бядро, у грудзі), але працягваў камандаваць. Планы праціўніка па выхадзе да шашы «Порхаў — Дно» былі сарваныя[2]
Меры стаў першым эстонцам, удастоеным звання Героя Савецкага Саюза, якое было яму прысвоена 15 жніўня 1941 года за дзеянні ў гэтым баі.
Пасля лячэння Арнольд Меры вучыўся ў Маскоўскім ваенна-інжынерным вычылішчы, служыў намеснікам начальніка палітаддзела 249-й Эстонскай дывізіі і 8-га Эстонскага стралковага корпуса.
У чэрвені 1945 года Арнольд Меры быў дэмабілізаваны з арміі і накіраваны на радзіму, дзе яго абралі першым сакратаром ЦК камсамола Эстоніі. У 1949 годзе ён паступіў у Вышэйшую партыйную школу пры ЦК УКП(б). Тады жа накіраваны на востраў Хіюмаа ў якасці партыйнага ўпаўнаважанага для правядзення дэпартацый, што пасля паслужыла падставай для абвінавачвання яго ў дачыненні да злачынстваў супраць людскасці[3].
У 1951 годзе па даносу яго выключылі з ВПШ і пазбавілі дзяржаўных узнагарод. Ён з'ехаў з сям'ёй у Эстонію і працаваў столярам, а пасля пераехаў у Горна-Алтайск. У 1956 годзе пасля XX з'езду КПСС ён быў рэабілітаваны і яму вярнулі званне Героя Савецкага Саюза. Ён скончыў ВПШ і працаваў выкладчыкам палітэканоміі ў Горана-Алтайскім педагагічным інстытуце.
З 1960 года Арнольд Меры працуе ў Эстоніі на кіруючых пасадах у міністэрстве асветы Эстонскай ССР. У 1979 годзе ён стаў старшынёй прэзідыўма Эстонскага таварыства сяброўства і культурных сувязяў з замежнымі дзяржавамі. На пенсію Арнольд Меры сыйшоў у 1989 годзе. У апошнія гады жыцця Арнольд Меры узначальваў Антыфашысцкі камітэт Эстоніі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.