Армянская сакрэтная армія вызвалення Арменіі (АСАЛА) (англ.: Armenian Secret Army for the Liberation of Armenia (ASALA), арм.: Հայաստանի Ազատագրութեան Հայ Գաղտնի Բանակ, ՀԱՀԳԲ) — армянская ваенізаваная арганізацыя, што існавала з 1975 года[4] да пачатку 1990-х[5].
Хуткія факты Армянская сакрэтная армія вызвалення Арменіі (АСАЛА), Ідэалогія ...
Армянская сакрэтная армія вызвалення Арменіі (АСАЛА) |
---|
арм.: Հայաստանի ազատագրության հայ գաղտնի բանակ |
|
Ідэалогія |
Марксізм-ленінізм |
Этнічная прыналежнасць |
Армяне |
Дэвіз |
«Узброенае змаганне і слушная палітычная лінія — шлях да Арменіі» і «Жыве рэвалюцыйная салідарнасць прыгнечаных народаў»[1]. |
Лідары |
Акоп Акапян, Геворк Ачэмян |
Штаб-кватэра |
Бейрут, Ліван |
Актыўная ў |
Еўропа, Блізкі Усход |
Сфарміравана |
1975[2] |
Расфарміравана |
1988 |
Саюзнікі |
Падазраваліся ў сувязях з палестынскай групоўкай Абу Нідаля, курдскімі сепаратыстамі і Сірыяй[3] |
Колькасць членаў |
Хаваецца |
Буйныя акцыі |
Аперацыя ВАН, выбух у аэрапорце Арлі, іншыя… |
Закрыць
У некаторых крыніцах завецца тэрарыстычнай[6][7][8][9][10][11][12][13][14][15][16][17][18], у іншых — партызанскай[19][20][21][22] або ўзброенай[23] арганізацыяй. АСЕЛА была ўлучана ў спіс тэрарыстычных арганізацый дзярждэпартаментам ЗША ў 1980-х, але пасля са спіса была выключана[24].
У выніку нападаў і забойстваў АСАЛА загінула 46 і было паранена 299 чалавек. Заяўленыя мэты АСАЛА былі «вымусіць урад Турцыі публічна прызнаць сваю адказнасць за гібель 1,5 мільёна армян, выплаціць рэпарацыі і саступіць тэрыторыі гістарычнай Арменіі»[25]. Асноўнай мэтай было аднаўленне гістарычнай Арменіі, якая ўлучала б у сябе тэрыторыі ўсходняй Турцыі і Армянскай ССР[26]. Гэтыя землі, Вільсанаўскую Арменію, абяцаў армянам у 1920 годзе прэзідэнт ЗША Вудра Вільсан па нератыфікаванаму Сеўрскаму мірнаму дагавору[27]. Група дэкларавала марксісцка-ленінскія пагляды, кіраўніком групы быў Акоп Акапян (Аруцюн Тагушан), які быў забіты на парозе ўласнага дома ў Афінах у 1988 годзе.
газета «Азг» (Ереван), 20 янв., 2005
Roy, Olivier. Turkey Today: A European Nation? p. 170. Roy suggests that the Orly incident led to «dissension end[ing] in the settling of scores in which ASALA militants killed each other in their camp at Bekaa (Al-Biqa, Lebanon)… (It) practically disappeared. It resurfaced once again, however, to assassinate important members of the Lebanese section of the Dashnak Party (March 1985 — May 1986).»
Arthur E. Gerringer. Terrorism: From One Millennium to the Next. — 2002. — С. 239. — 548 с. — ISBN 0595242863, 9780595242863. ASALA is an ethnic terrorist organization founded in 1975 on Marxist-Leninist ideology and has generated associations with leftist and separatists groups worldwide, to include the Abu Nidal Organization and the Red Army Faction
Rouben Paul Adalian. Historical Dictionary of Armenia. — Scarecrow Press, 2010. — С. 169. — 750 с. — ISBN 9780810874503. Armenian Secret Army for the Liberation of Armenia (ASALA). Clandestine terrorist organization.
Gérard Chaliand and Arnaud Blin. The History of Terrorism from Antiquity to Al Qaeda. — University of California Press, 2007. — С. 38. — ISBN 978-0-520-24533-4.
Harvey W. Kushner. Encyclopedia of Terrorism. — Sage Publications, 2003. — С. 46. — ISBN 0-7619-2408-6.
Sean K. Anderson, Stephen Sloan. Historical Dictionary of Terrorism. — The Scarecrow Press, Inc., 2009. — С. 48. — ISBN 978-0-8108-5764-3, 978-0-8108-6311-8.
Thomas de Waal. Great Catastrophe: Armenians and Turks in the Shadow of Genocide. — Oxford University Press. — С. 265.
Laura Dugana, Julie Y.Huang, Gary LaFree, Clark McCauley. Sudden desistance from terrorism: The Armenian Secret Army for the Liberation of Armenia and the Justice Commandos of the Armenian Genocide. — Taylor & Francis, 2008. — С. 231-249.
Bonnie Cordes, Bruce Hoffman, Brian M. Jenkins, Konrad Kellen, Sue Moran, William Sater. Trends in International Terrorism, 1982 and 1983. — RAND, 1984. — С. 5.
Anthony Kellett, Bruce Beanlands, James Deacon. Terrorism in Canada 1960-1989. — С. 65-66. — ISBN 0-662-18303-7.
Political dissent: an international guide to dissident, extra-parliamentary, guerrilla, and illegal political movements, by Henry W. Degenhardt, Alan John Day, Gale Research Company, 1983, p. 489
Remembring with Vengeance, by Pico Iyer // Time magazine, № 32, 8 Aug, 1983
The Caucasus: an introduction, by Frederik Coene, 2009—238 pages, p. 221
The history of Turkey, by Douglas Arthur Howard — 2001—241 pages, p. 161
Untold Histories of the Middle East, by Amy Singer, Christoph Neumann, Selcuk Somel — 2010—240 pages, p. 27
Terrorist Group Profiles. DIANE Publishing, 1989. p. 32
Pitman, Paul M. Turkey: A Country Study. Washington, D.C.: The Federal Research Division of the Library of Congress, 283, 354—355