From Wikipedia, the free encyclopedia
Арландыя (англ.: Archenland) — выдуманая краіна ў выдуманым сусвеце Нарнія. Узгадваецца ў кнізе Конь і яго хлопчык серыі Хронікі Нарніі.
Арландыя | |
---|---|
Сцяг | Герб |
Форма праўлення | манархія |
Кіраўнік дзяржавы | King Lune[d] і Shasta[d] |
Мяжуе з | Нарнія (выдуманая дзяржава) і Тархістан |
Прадстаўлена ў працы | The Horse and His Boy[d] |
З мастацкага твора | Нарнія |
У Калі Аслан яшчэ толькі стварыў Нарнію, у яе патрапілі англійскі кэбмен і яго жонка, якія сталі першымі кіраўнікамі Нарніі-Фрэнкам (Францыскам) I і Аленай. Усе жыхары Арландыі — іх нашчадкі. У 180 годзе калі, сын Фрэнка VI, адвёў частка людзей з Нарніі ў даліну паміж Арландскімі гарамі і стварыў Арландскае Каралеўства, стаўшы яго першым каралём.
У 204 годзе ў Арландыі адбылося паўстанне, якое, аднак, было задушана, а мяцежнікаў адправілі ў вялікую Пустыню, дзе яны стварылі ўласную дзяржаву-Тархістан. Тархістанцы падтрымлівалі дружалюбныя адносіны з арландцамі аж да 1014 года. У 407 годзе кароль Олвін кінуў выклік двухгаловаму волату Пайру. У паядынку перамогу атрымаў Олвін, а пачвара ператварылася ў гару з двума вяршынямі. Некалькі пазней Олвін ажаніўся з ледзі Лілн.
У 1000 годзе ў тагачаснага караля Лума нарадзілася два сыны-Корын і Кор. Іх аднеслі да кентаўра-прароку, які сказаў, што ў будучыні Кор выратуе Арландыю і Нарнію, што вельмі не спадабалася лорду-канцлеру Бару, які адправіў хлопчыка ў Тархістан, дзе яго прытуліў рыбак Аршыш.
У 1014 годзе Тархістанскую імперыю наведалі нарнійцы, у ліку якіх была Сьюзен Пэвэнсі, якая спадабалася прынцу Рабадашу. Аднак Сьюзен не адказвала на яго заляцанні і Рабадаш вырашыў узяць яе ў жонкі сілком, але яна збегла з Тархістана з усімі нарнійцамі, якія знаходзіліся пры ёй. У адказ Рабадаш вырашае спустошыць Арландыю і Нарніі. Яго армія ў складзе 200 кавалерыстаў пачынае наступ на сталіцу Арландыі, разлічваючы заспець Лума знянацку. Кор пазнае пра гэта і паведамляе аб гэтым каралям Луму і Эдмунду. У выніку армія тархвстанцаў была знішчана ў ходзе бітвы пры Анвардзе. Нарнійска-Тархістанскі канфлікт завяршыўся.
Каля 2303 года там правіў Кароль Нэйн. Пра далейшы лес Арландыі нічога не вядома.
Арландыя-невялікая краіна, размешчаная ў асноўным у гарах. Яе мяжа з Нарніяй таксама складаецца з горнага ланцугу. У гэтай краіне знаходзіцца праход у Тэльмар праз горы на захад. C поўдня дзяржава аддзелена ад Калормена вялікай пустыняй і ракой пад назвай Звілістая страла. На ўсходзе Арландыя мае выхад у Вялікае ўсходняе мора. Адна з гор-гара Баль, двухгаловая вяршыня, арыентуючыся на якую можна прайсці з Калормена ў Арландыю. На горных схілах жыхары краіны вырошчваюць вінаград, з якога робяць моцнае віно. Адзіны вядомы горад Арландыі Анвард з’яўляецца сталіцай.
У Арландыі жывуць людзі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.