Герой Сацыялістычнай Працы From Wikipedia, the free encyclopedia
Аркадзь Сцяпанавіч Казлоў (6 снежня 1938, г. Полацк, Віцебская вобласць — 29 мая 2011, г. Наваполацк) — будаўнік, Герой Сацыялістычнай Працы (1966).
У гады Вялікай Айчыннай вайны разам з маці і сястрой быў вывезены акупацыйнымі ўладамі ў Літву. Летам 1944 года сям’я вярнулася ў Полацк. У пасляваенны час скончыў гарадскую сярэднюю школу № 4, у 1957—1960 гадах служыў у войску. Пасля службы па камсамольскай пуцёўцы быў накіраваны на будаўніцтва Полацкага нафтаперапрацоўчага завода (1960).
Працаваў рознарабочым у БУ-125 трэста № 16 «Нафтастрой». У 1961 года скончыў Наваполацкае тэхнічнае вучылішча нафтавікоў. Праходзіў стажыроўку на Новаўфімскім нафтаперапрацоўчым заводзе. Працаваў памочнікам аператара ўстаноўкі атмасферна-вакуумнай трубчаткі № 1, затым аператарам на Полацкім НПЗ.
З 1964 года — старшы аператар паліўнай вытворчасці нафтаперапрацоўчага завода. Прымаў актыўны ўдзел у пусканаладачных работах установак, вывадзе іх на працоўны рэжым. Доўгія гады ўзначальваў лепшую на нафтаперапрацоўчым заводзе брыгаду аператараў.
Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР (1966—1970), быў членам Віцебскага абкама і Полацкага гаркама Кампартыі Беларусі.
Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971), двума ордэнамі Леніна. У 1981 годзе ўдастоены звання Герой Сацыялістычнай Працы з уручэннем залатога медаля «Серп і Молат». У 2008 г. прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Наваполацка».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.