Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Арбітальны рэзананс у нябеснай механіцы - гэта сітуацыя, пры якой два (ці больш) нябесных цела маюць перыяды звароту, якія ставяцца як невялікія натуральныя лікі. У выніку гэтыя цела перыядычна збліжаюцца, знаходзячыся ў пэўных пунктах сваіх арбіт. Рэгулярныя змены сілы гравітацыйнага ўзаемадзеяння гэтых тэл, якія ўзнікаюць з прычыны гэтага, могуць стабілізаваць іх арбіты.
У некаторых выпадках рэзанансныя з'явы выклікаюць няўстойлівасць некаторых арбіт. Так, шчыліны Кірквуда ў поясе астэроідаў тлумачацца рэзананс з Юпітэрам; падзел Касіні ў кольцах Сатурна тлумачацца рэзанансам са спадарожнікам Сатурна Мімасам.
Блізкай з'явай з'яўляецца спін-арбітальны рэзананс, калі сінхранізуецца арбітальны рух нябеснага цела і яго кручэнне вакол сваёй восі:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.