From Wikipedia, the free encyclopedia
Лео (арм.: Լեո), сапр. Аракел Рыгоравіч Бабаханян (14 [26] красавіка 1860, Шуша, Бакінская губерня — 14 лістапада 1932, Ерэван — армянскі гісторык, пісьменнік, публіцыст, прафесар Ерэванскага ўніверсітэта.
Аракел Рыгоравіч Бабаханян | |
---|---|
арм.: Առաքել Գրիգորի Բաբախանյան | |
Дата нараджэння | 26 красавіка (8 мая) 1860 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 лістапада 1932 (72 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык, пісьменнік, літаратуразнавец, публіцыст, рэдактар, празаік, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | гісторыя |
Месца працы | |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Скончыў школу, займаўся самаадукацыяй. Працаваў натарыяльным пісарам, тэлеграфістам, кіраўніком друкарняй «Арар» (Шуша, Баку). У 1895—1906 гг. — супрацоўнік, сакратар газеты «Мшак». У 1906—1907 гг. выкладаў у семінарыі Геваргян (Эчміядзін). З 1924 года да канца жыцця выкладаў у Ерэванскім універсітэце.
Да пачатку XX стагоддзя апублікаваў шмат даследаванняў па асноўных праблемах гісторыі Арменіі і яе культуры. Яму прыналежаць манаграфіі на армянскай мове, прысвечаныя гісторыі армянскага друкарства, жыцця і дзейнасці кіраўніка армянскай царквы ў Расіі Іосіфа Аргуцінскага, грамадскіх дзеячаў, публіцыстаў і крытыкаў XIX стагоддзя Сцяпанаса Назарана і Грэгара Арцруні.
У апошнія гады жыцця працаваў над шматтамовай гісторыяй Арменіі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.