From Wikipedia, the free encyclopedia
Анх — крыж, увянчаны зверху кольцам; найважнейшы старажытнаегіпецкі сімвал. Праз сваю форму, што нагадвала ключ, ён называўся «ключ жыцця», «ключ Егiпта», «ключ Ніла», таксама вядомы як «бант жыцця», «вузел жыцця», «крыж з пятлёй», «егіпецкі крыж», «крукс ансата» (лац. Crux ansata).
Анх вядзе сваё паходжанне з найбольш старажытных часоў. Найперш вядомы як егіпецкі іерогліф, а таксама як адзін з найбольш значных сімвалаў старажытных егіпцян са значэннем вечнага жыцця і несмяротнасцю. Анх атаясамляўся з даруючым жыццё сонцам, якое знаходзiцца ў эпiцэнтры задыякальнага крыжа — аднаго з наймацнейшых архетыпаў старажытнасцi. Cонца сiмвалiзавала ўладу фараонаў ды сонечных багоў-пакравiцеляў. У сімвалічнай форме анх увасабляў таксама своеасаблівы ключ да патаемных эзатэрычных ведаў, да прыхаванай мудрасці, улады і сілы. Успрымаўся як камбінацыя мужчынскіх і жаночых сімвалаў Асірыса і Ісіды, як саюз жыццядайных прынцыпаў — Неба і Зямлі. Магчыма, што авал таксама азначаў вечнасць, а крыжападобнае пашырэнне — пераход з бясконцасці ў прастору. З анхам у руцэ выяўлялася багіня ісціны Маат. Часта выкарыстоўваўся егіпцянамі як амулет.
«Ключ жыцця» атаясамляўся з багамі не толькі ў егіпцян. Гэты крыж таксама быў вядомы ў вялікай цывілізацыі Мая і ў скандынаваў (з'яўляўся сімвалам неўміручасці і асацыяваўся з вадой, а значыць з нараджэннем жыцця). З-за сваго падабенства з хрысціянскім крыжам увайшоў у копцкую сімволіку як сімвал вечнага жыцця.
У Юнікодзе Анх пазначаецца як U 2625 (☥).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.