Remove ads
палітычный дзеяч Беларускай ССР (1896—1938) From Wikipedia, the free encyclopedia
Анто́н Марты́навіч Плату́н (1 (13) лістапада 1896, в. Амлынцы, цяпер Нясвіжскі раён, Мінская вобласць, Беларусь — 15 чэрвеня 1938, Новасібірская вобласць, РСФСР, НКУС) — палітычны дзеяч Беларускай ССР, 4-ы Народны камісар асветы Беларускай ССР. Удзельнік рэпрэсій супраць беларускіх нацыянальных дзеячаў навукі і адукацыі.
Антон Мартынавіч Платун | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Антон Баліцкі | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Чарнушэвіч | ||||||
Нараджэнне |
13 лістапада 1896 |
||||||
Смерць |
15 чэрвеня 1938 (41 год) |
||||||
Месца пахавання |
|
||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Месца працы | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся 1 (13) лістапада 1896 года ў вёсцы Амлынцы Слуцкага павета Мінскай губерні ў шматдзетнай беларускай сялянскай сям’і, ува ўласнасці якой было 4,5 дзесяцін зямлі. Ёсць супярэчлівыя звесткі пра адукацыю Антона Платуна. У 1922 годзе Платун пазначаў «хатнюю» асвету (4 гады). У 1924 годзе пазначыў што 2 гады вучыўся ў Нясвіжскім 4-класным вучылішчы, якое не скончыў. У аўтабіяграфіі 1923 года пісаў, што: «У 1909 г. скончыў народнае вучылішча і паступіў ў Нясвіжскае 4-класнае вучылішча, якое не скончыў праз нястачу сродкаў і выйшаў з 3 класа ў 1912 г.». У 1929 годзе ў асабістай справе народнага камісара была пазначана хатняя асвета[1].
Удзельнік Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў. У 1920 годзе ўступіў у РКП(б). З студзеня 1921 па люты 1923 года загадчык аддзела Мазырскага павятовага камітэта КП(б)Б, сакратар павятовага выканкама, камандзір атрада Часці асаблівага прызначэння.
З лютага па травень 1923 года загадчык аддзела Барысаўскага павятовага камітэта КП(б)Б. З чэрвеня 1923 па ліпень 1924 года памочнік пракурора. З жніўня 1924 года па люты 1925 года інструктар Барысаўскага акруговага камітэта КП(б)Б, з сакавіка 1925 па верасень 1925 года загадчык арганізацыйнага аддзела акруговага камітэта партыі, з кастрычніка 1925 па травень 1927 года сакратар Слуцкага акруговага камітэта КП(б)Б. Удзельнік IX—XIV з’ездаў КП(б)Б. На IX з’ездзе ў 1925 годзе абраны кандыдатам у члены ЦК партыі. У 1927 годзе на X з’ездзе абраны членам ЦК КП(б)Б[2].
З траўня 1927 года старшыня Цэнтральнага праўлення прафсаюза працаўнікоў асветы БССР і рэдактар часопіса «Прафрух Беларусі». На гэтай пасадзе прымаў удзел у кіраванні сістэмай асветы. На XI (1927), XII (1929) з’ездах КП(б)Б абіраўся членам ЦК[3]. Работа на пасадзе кіраўніка прафсаюза працаўнікоў асветы супала ў часе з пачаткам палітычных рэпрэсій супраць беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі і гэтак званымі «нацыянал-дэмакратамі». Антон Платун ухваляў рэпрэсіі. Пазіцыя, звязаная з падтрымкай рэпрэсій, паспрыяла ягонаму прызначэнню на пасаду народнага камісара асветы Беларускай ССР, пры недахопе асветы самога Платуна. 31 жніўня 1929 года прызначаны наркамам асветы Беларускай ССР, замяніў на гэтай пасадзе рэпрэсаванага Антона Баліцкага. У 1931 годзе, не маючы дачынення да навукі і навуковых дасягненняў, атрымаў званне акадэміка Акадэміі навук БССР. На пасадзе народнага камісара працягваў лінію барацьбы з «нацыянал-дэмакратызмам». За ягоным кіраўніцтвам пачалася «чыстка» апарата Народнага камісарыята асветы, раённых і акруговых органаў упраўлення асветай ад «контррэвалюцыйных элементаў». Склад камісарыята асветы абнавіўся на 90%[4]. На XIII (1930) і XIV (1932) з’ездах КП(б) Антон Платун ізноў абіраўся членам ЦК партыі. У 1927—1933 гадах член ЦВК БССР, у 1931—1933 гадах член Прэзідыума ЦВК БССР[5].
У 1933 годзе трапляе пад крытыку ў газетных пасквілях, дзе выкрываюцца беларускія «нацыяналісты» і «шавіністы» з шэрагаў Наркамата асветы і Акадэміі навук. 4 сакавіка 1933 года старшыня СНК БССР Мікалай Галадзед у газеце «Правда» публікуе артыкул «Аб памылках партыйных і савецкіх арганізацый Беларусі ў нацыянальным пытанні», дзе робіць пералік захадаў па выкрыцці вінаватых, Платуну робяць вымову. 10 сакавіка 1933 года зняты з пасады народнага камісара асветы БССР і накіраваны на партыйную работу ў Заходнюю Сібір[6].
У Новасібірскай вобласці РСФСР займае пасаду старшыні палітычнага аддзела Качанёўскага зерневага саўгаса[6]. У перыяд масавых палітычных рэпрэсій 2 верасня 1937 года арыштаваны па абвінавачванні ў «датычнасці да антысавецкай праватрацкісцай арганізацыі», прыгавораны Вышэйшай калегіяй Вярхоўнага суда СССР да расстрэлу з канфіскацыяй маёмасці[6]. Расстраляны 15 чэрвеня 1938 года[7]. Пасмяротна рэабілітаваны 5 снежня 1957 года «праз адсутнасць складу злачынства».
Вядома, што ў час масавых палітычных рэпрэсій былі рэпрэсаваныя таксама браты Антона Платуна. Іван Мартынавіч Платун (1903—1937), фрэзероўшчык менскай Фабрыкі імя Тэльмана быў асуджаны да расстрэлу 9 лістапада 1937 года як «агент польскай выведкі», пасмяротна рэабілітаваны ў 1960 годзе[8]. Канстанцін Мартынавіч Платун (1910—?) быў асуджаны да 8 гадоў лагераў 29 чэрвеня 1940 года як «агент польскай выведкі», рэабілітаваны 31 траўня 1989 года[9].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.