Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Антоній Падуанскі (лац.: Antonius Patavinus, італ.: Sant'Antonio di Padova, парт.: Santo António de Lisboa; 15 жніўня 1195 — 13 чэрвеня 1231), Фернанда дэ Буён (Фернанду ды Бульёйньш, парт.: Fernando de Bulhões) — каталіцкі святы, прапаведнік, адзін з самых знакамітых францысканцаў.
Антоній Падуанскі | |
---|---|
лац.: Antonius Patavinus | |
Імя пры нараджэнні | лац.: Fernandus |
Род дзейнасці | каталіцкі святар, прапаведнік |
Дата нараджэння | 15 жніўня 1195[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 чэрвеня 1231[1] (35 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | Каталіцкая Царква |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў Лісабоне (Партугалія) і на хросце атрымаў імя Фернанду. Ва ўзросце 15 гадоў уступіў у ордэн аўгустынцаў-эрэмітаў у Каімбры і там прыняў святарскае пасвячэнне. Моцна ўражаны мучаніцтвам пяці францішканцаў, забітых мусульманамі, вырашае сам стаць францішканцам. Уступіўшы ў закон Меншых Братоў, прыняў імя Антоній. Спачатку ён выехаў на місію ў Марока, але з-за слабога здароўя мусіў неўзабаве вярнуцца.
Па дарозе дадому ў выніку караблекрушэння застаўся ў Італіі. Там у Антонія выявіліся вялікія прамоўніцкія здольнасці, і яго накіравалі ў Паўночную Італію, дзе дзякуючы сваім казанням ён хутка стаў папулярным. Пэўны час святы правёў у Францыі, а пасля вяртання ў Італію пасяліўся ў Падуі. Святы Францішак прызначыў яго першым настаўнікам тэалогіі для Меншых Братоў, настаўнікам францішканцаў.
Антоній памёр 13 чэрвеня 1231 года і менш чым праз год быў кананізаваны. Рэліквіі святога Антонія знаходзяцца ў прысвечанай яму базыліцы ў Падуі[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.