Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Антоній Люстыг (7 верасня 1752, Прусія — 5 чэрвеня 1815, Полацк) — каталіцкі духоўны дзеяч і педагог, уплывовы дзеяч Ордэна езуітаў.
Уступіў у Таварыства Ісуса 6 кастрычніка 1768 г. у Ломжы, а духоўны сан атрымаў у 1776 г. у Полацку, дзе ў 1780—1786 гг. быў прапаведнікам і выкладаў у Полацкім езуіцкім калегіуме нямецкую мову. Выконваў функцыі прэфекта школы і прафесара нямецкай мовы ў езуіцкіх калегіумах Віцебска (1787—1789), Оршы (1789—1791) і Магілёва (1791—1792), прычым у апошнім з 1793 па 1802 гг. займаў пасаду рэктара.
Апрача педагагічнай дзейнасці Люстыг паспяхова працаваў у Таварыстве Ісуса: быў асістэнтам генеральнага вікарыя ордэна (1799—1815) і меў вялікі ўплыў на Тадэвуша Бжазоўскага[1], а таксама - правінцыялам Беларускай правінцыі ордэна (1802—1805). Арганізаваў езуіцкую місію ў наваколлі Саратава. У 1805—1812 гг. займаў пасаду рэктара Полацкаго езуіцкага калегіума.
Антоній Люстыг браў актыўны ўдзел у падрыхтоўцы адкрыцця Полацкай езуіцкай акадэміі і быў прызначаны яе першым рэктарам (да 1 жніўня 1814 года)[2]. 10 чэрвеня 1812 г. атрымаў ступень доктара тэалогіі[3]. Пад час вайны 1812 г. заставаўся ў Полацку, каб па магчымасці абараняць інтарэсы і засцерагаць маёмасць ордэна[1].
Памёр 5 чэрвеня 1815 г. у Полацку.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.