Андрэй Аляксандравіч Разін

беларускі футбаліст і трэнер From Wikipedia, the free encyclopedia

Андрэй Разін (нар. 12 жніўня 1979) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер.

Хуткія факты Андрэй Разін, Поўнае імя ...
Андрэй Разін
Поўнае імя Андрэй Аляксандравіч Разін
Нарадзіўся 12 жніўня 1979(1979-08-12) (45 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 176 см
Вага 71 кг
Пазіцыя паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
1995—1999 Дынама (Брэст) 57 (13)
1995   Дынама-2 (Брэст) 1 (0)
1996   Белаазёрск 26 (9)
1997—1998   Дынама-2 (Брэст) 8 (2)
2000—2005 Дынама (Мінск) 97 (25)
2003   Тарпеда-СКА (Мінск) 25 (4)
2006 Анжы (Махачкала) 22 (0)
2006 Энчапінг 6 (0)
2007 Дарыда (Ждановічы) 11 (2)
2007—2008 Зорка (Іркуцк) 40 (5)
2009—2013 Мінск 133 (34)
2014 Мінск-2 23 (6)
Нацыянальная зборная[* 2]
2000—2001 Беларусь (да 21) 9 (0)
Трэнерская кар’ера
2016—2018 Мінск трэнер
2019—2020 Мінск
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Закрыць

Клубная кар’ера

Пачаў кар’еру ў брэсцкім «Дынама», пазней перабраўся ў «Дынама» з Мінска. Лепей за ўсё правёў сезон 2004, калі дапамог мінчанам стаць чэмпіёнамі, быў тады прызнаны найлепшым іграком чэмпіянату. Пасля гуляў у Швецыі і Расіі.

У 2009 годзе перабраўся ў «Мінск», дзе стаў капітанам каманды. Гуляў на пазіцыі флангавага паўабаронцы. Прывёў клуб да бронзавых медалёў чэмпіянату 2010 і да перамогі ў Кубку Беларусі 2013.

У студзені 2014 года пакінуў «Мінск»[1]. Неўзабаве прыняў прапанову стаць гуляючым трэнерам каманды «Мінск-2»[2], у складзе якой і распачаў сезон 2014. Быў адным з лідараў каманды, аднак у студзені 2015 года «Мінск-2» спыніў існаванне, пасля чаго Андрэй канчаткова перайшоў на трэнерскую працу ў юнацкую каманду «Мінска».

Міжнародная кар’ера

У 2000—2001 гадах гуляў за моладзевую зборную Беларусі.

Трэнерская кар’ера

У студзені 2016 года, пасля таго як «Мінск» узначаліў Георгій Кандрацьеў, Разін заняў пасаду трэнера па навукова-метадычнай працы. У 2018 годзе займаў гэтую пасаду і ў штабе Аляксандра Лухвіча.

У студзені 2019 года быў прызначаны галоўным трэнерам «Мінска»[3]. Пад кіраўніцтвам Разіна «Мінск» заняў 9-е месца з 16 у чэмпіянаце Беларусі 2019. У снежні 2019 года падоўжыў кантракт з «Мінскам»[4].

У жніўні 2020 года пасля шэрагу няўдач пакінуў пасаду галоўнага трэнера, аднак застаўся працаваць у структуры «Мінска»[5].

Дасягненні

Крыніцы

Спасылкі

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.