Андрэ́й Пятро́віч Э́льман (15 лістапада 1903, Ялабуга, Вяцкая губерня, цяпер Татарстан — 1995) — беларускі савецкі гаспадарчы, дзяржаўны і палітычны дзеяч.
Андрэй Пятровіч Эльман | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Кіраўнік урада | Панцеляймон Панамарэнка | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Уладзімір Кудраеў | ||||||
Пераемнік | пасада скасаваная | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | пасада заснаваная | ||||||
Пераемнік | Самуіл Касцюк | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | пасада заснаваная | ||||||
Нараджэнне |
15 (28) лістапада 1903 |
||||||
Смерць | 1995 | ||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія
Член УКП(б) з 1919 года.
Працоўную дзейнасць пачаў у 1919 годзе справаводам Смаленскага Губсавнаргаса. З 1920 года на камсамольскай працы. У 1923 годзе — курсант Віцебскага ваенсельгастэхнікума і сакратар першай ячэйкі КП(б)Б Віцебскай абутковай фабрыкі. З 1924 па 1934 год на партыйнай працы, пачынаючы ад сакратара райкамаў КП(б)Б (Высачанскага, Езерышчанскага, Віцебскага, Гарадоцкага, Камарынскага) да памочніка загадчыка агітмасавага аддзела ЦК КП(б)Б у горадзе Мінску. З 1934 па 1937 год вучыўся на літаратурным аддзяленні Інстытута чырвонай прафесуры ў Маскве. З 1937 па 1939 працаваў дырэктарам Гомельскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя В. П. Чкалава. З 1939 да 1947 года на партыйнай прыцы: 2-гі сакратар Гомельскага абласнога камітэта КП(б) Беларусі, 2-гі сакратар Беластоцкага абласнога камітэта КП(б) Беларусі, сакратар Беластоцкага абласнога камітэта КП(б) Беларусі па прапагандзе і агітацыі, 3-і сакратар Новасібірскага абласнога камітэта ВКП(б), 1-ы сакратар Беластоцкага абласнога камітэта КП(б) Беларусі, сакратар Гродзенскага абласнога камітэта КП(б) Беларусі па прапагандзе і агітацыі. З 1947 па 1948 год з’яўляўся намеснікам старшыні СМ Беларускай ССР. З 1948 па 1952 год займаў пасаду намесніка старшыні выканаўчага камітэта Палескага абласнога Савета. З 1952 да 1968 года працаваў дырэктарам і рэктарам Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Н. К. Крупскай. Пасля працаваў дырэктарам Мазырскага музея.
Званне «Ганаровы грамадзянін горада Мазыр» прысвоена рашэннем № 484 Мазырскага гарадскога Савета народных дэпутатаў ад 28 кастрычніка 1993 года.
Літаратура
- М.И. СТАРОВОЙТОВ, А.И. ЗЕЛЕНКОВА, М.П. САВИНСКАЯ. ГОМЕЛЬСКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ИМЕНИ ФРАНЦИСКА СКОРИНЫ: ИСТОРИЧЕСКИЙ ОЧЕРК. — Гомель: УО «ГГУ им. Ф. Скорины», 2005. — 359 с.
Спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.