From Wikipedia, the free encyclopedia
Андрэй Віталевіч Вашкевіч (нар. 24 красавіка 1984, Барысаў) — беларускі журналіст і футбольны функцыянер. Першы ў гісторыі БАТЭ генеральны сакратар клуба[1][2] (2014—2018).
Андрэй Віталевіч Вашкевіч | |
---|---|
Род дзейнасці | журналіст, футбольны функцыянер |
Дата нараджэння | 24 красавіка 1984 (40 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | Беларусь |
Альма-матар |
Навучаўся ў СШ № 23, гімназіі № 2 і СШ № 15. Апошнюю скончыў у 2002 годзе з залатым медалем. У тым жа годзе паступіў у Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, дзе навучаўся па спецыяльнасці «лінгвіст, перакладчык сінхраніст». Скончыў Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт у 2007 годзе з чырвоным дыпломам[3]. У 2011—2012 гадах навучаўся ў Універсітэце Ліверпула, дзе атрымаў ступень магістра бізнэс-адміністравання (МБА) ў сферы футбола[4].
Пачаў супрацоўнічаць з газетай «Прессбол» у пачатку 2007 года з артыкула аб чэмпіянаце Нідэрландаў[5]. Ён хутка стаў адным з лепшых журналістаў выдання, быў камандыраваны ў Тырану[6], Стамбул[7], Прышціну[8] і Рэшыцу[9]. У 2008 годзе павінен быць працаваць для газеты з Алімпійскіх Гульняў у Пекіне, але «Прэсбол» быў пазбаўлены акрэдытацыі за серыю антыкарупцыйных матэрыялаў Святланы Парамыгінай, і на Гульні Вашкевіч трапіў толькі ў 2012 годзе[5]. У 2014 годзе выдаў самабытны цыкл з больш 20 артыкулаў аб сваіх спартовых прыгодах у Непале[10].
У 2015 годзе Вашкевіч стаў першым беларускім пішучым журналістам, трапіўшым на «Australian Open»[11]. У 2016 годзе камандыраваны газетай на пераможны для партугальцаў і Крышціяну Раналду EURO. Пісаў для «Прэсбола» з фіналаў Лігі чэмпіёнаў, Лігі Еўропы і Суперкубка Еўропы. Пастаянна асвятляў еўракубкавыя гульні барысаўскага БАТЭ. Быў з камандай у гістарычным падарожжы на «Санцьяга Бернабеу» на першы ў гісторыі беларускага футбола матч групавога этапа Лігі чэмпіёнаў[12].
З 24 красавіка 2016 па 24 красавіка 2017 вёў на pressball.by штодзённую калонку «The Daily Vashkevich», вытрымаўшы 365-дзённы чэллендж. Агульная колькасць праглядаў склала больш за 1,7 млн, каментароў — больш за 7 тысяч[13].
Вашкевіч супрацоўнічаў з расійскімі выданнямі «PROСПОРТ»[14][15][16], «Total Football»[17], «Советский Спорт»[18][19][20], «Forbes»[21], пісаў на англiйскай мове для uefa.com[22][23][24][25][26][27][28].
Летам 2008 года стаў першым прэс-скаратаром ХК «Дынама» (Мінск) пасля таго, як клуб далучыўся да Кантынентальнай хакейнай лігі[29][30][31][32]. Праз тры месяцы Вашкевіч вярнуўся ў «Прэсбол». У 2014 годзе Вашкевіч быў кіраўніком прэс-цэнтра Чэмпіяната Свету па хакею ў Мінску на Мінск-Арэне[33].
Вашкевіч пачаў супрацоўнічаць з БАТЭ у 2008 годзе, дапамагаючы клубу ў дэбютным сезоне Лігі чэмпіёнаў. З 2009 года спецыяліст працаваў у прэс-службе «жоўта-блакітных». У 2013 годзе Вашкевіч узначаліў праект па запуску новага сайта fcbate.by. У тым жа годзе сайт атрымаў першы прыз на выставе TIBO-2013 у намінацыі «Спорт, турызм і забавы»[34][35][36][37].
У 2013—2015 годах Вашкевіч быў абраны ў працоўную групу па маркетынгу Асацыяцыі Еўрапейскіх Клубаў (ЕСА), якую ўзначальваў тагачасны прэзідэнт «Басрелоны» Сандра Разэль[38]. У 2015—2017 гадах Вашкевіч далучыўся да працоўнай групы па дзіцячаму і юнацкаму футболу ЕСА[39]. Яго мандат быў падоўжаны на цыкл-2017-2019[40]. Але яго Вашкевіч не скончыў у сувязі з пераходам на працу ў ФІФА[41].
У лістападзе 2014 года Вашкевіч стаў першым генеральным сакратаром у гісторыі БАТЭ[4]. Вашкевiч рэгулярна з’яўляўся прадстаўніком БАТЭ на лёсаваннях спаборніцтваў пад эгідай УЕФА, і Ассамблеях Асацыяцыі Еўрапейскіх Клубаў (ЕСА), семінарах УЕФА і іншых адказных мерапрыемствах[42][43][44][45][46][47][48][49][50][51][52][53]. Так, у 2010 годзе Вашкевіч ад імя БАТЭ падпісаў у Барселоне Дэкларацыю добрай волі па прасоўванні прынцыпаў «Fair Play» паміж гарадамі, прымаючымі міжнародныя сустрэчы[54].
У лістападзе 2015 года дзякуючы Вашкевiчу ў Беларусь упершыню ў гісторыі трапіў Кубак Еўрапейскіх чэмпіёнаў. Трафей экспанаваўся ў Барысаве. Па інфармацыі sb.by, гэта здарылася так: "У верасні 2015 года Вашкевіч на чарговым семінары УЕФА папрасіў футбольных чыноўнікаў, ці можа арганізацыя дазволіць паказаць кубак у Барысаве. Яго накіравалі да афіцэра УЕФА, які адказывае за візіты трафеяў. Доўгая перапіска — і вуаля. Андрэй Вашкевіч не скрывае задавальнення з гэтай нагоды: «Любяць БАТЭ ў УЕФА, вось і далі нам такую магчымасць. Мы рады прывезці Кубка ў Барысаў. Амфара дастаўляецца пасылкай у спецыяльным куфары. Нам заставалася толькі прыехаць у аэрапорт і размыціць груз»[55].
У 2016 годзе Вашкевіч быў абраны сакратаром працоўнай групы па стварэнні прафесійнай футбольнай лігі ў Беларусі[56]. Кіраўніком групы стаў Анатоль Капскі[57].
У ліпені 2018 года Вашкевіч перайшоў на працу ў ФІФА. Ён стаў каардынатарам праектаў рэгіянальнага офіса ў Дубаі (Аб’яднаныя Арабскія Эміраты)[2][58][59][59][41].
Вашкевіч шырока вядомы станоўчым стаўленнем да беларускай мовы. В 2017—2018 гадах ён веў на сайце pressball.by беларускамоўную калонку «БелВашкевіч»[60]. Яна складалася з літаратурных замалёвак аб людзях, што глядзяць на футбол з трыбун Беларусі іншых краін свету. Сярод яго герояў былі аднаногі фанат ФК «Полацк», які за свае грошы друкуе і развешвае афішы гульняў клуба[61], бабуля з Дуброўна, якая наведвае гульні мясцовага «Дняпра»[41][62], і дзядуля з Паставаў, якому футбол дапамог справіцца са смерццю любай жонкі[63].
Вашкевіч тлумачыць добрае валоданне мовай добрымі настаўнікамі: «Усе мае настаўнікі беларускай мовы былі проста выдатнымі прафэсіяналамі сваёй справы. Я вучыўся ў Барысаве, і першыя шэсьць гадоў працэс адбываўся выключна па-беларуску» — распавёў ён у інтэрв’ю «Радыё Свабода» у 2016 годзе[64].
Шырокі рэзананс атрымала адкрытая перапіска Вашкевіча ад ліца ФК БАТЭ і моўнага энтузіяста Ігара Случака. У 2016-м, 2017-м і 2018-м гадах прадстаўнік клуба адказваў на звароты актывіста выключна ў вершах. У іх былі алюзіі на верш Максіма Багдановіча «Пагоня» і Якуба Коласа «Не сядзіцца ў хаце хлопчыку малому…»[65][66][67]
У 2016 даволі жорстка[68] адказаў веласіпедысту Васілю Кірыенку, які заявіў, што беларуская мова — мёртвая[69].
У 2018 годзе быў адным з выступоўцаў суполкі «Мова Нанова» у Барысаве[70][71].
Сумесна з Сяргеем Дашкевічам напісаў кнігу «20 лет славных побед. Иллюстрированная история ФК БАТЭ»[72][73][74]. Прэзентацыя адбылася 19 кастрычніка 2016 года ў кінатэатры Silver Screen у гандлева-забаўляльным цэнтры «Арэна-Сіці»[75]. На мерапрыемстве прысутнічалі гульцы БАТЭ, а героі публікацыі Аляксандр Глеб, Арцём Радзькоў, Віталь Радзівонаў і Аляксей Бага адказалі на пытанні заўзятараў[76].
Прэмія конкурса Беларускай федэрацыі гандбола за самы незвычайны тэкст пра гандбол (2010) — перамога[77].
«Медыя-Алімп» за асвятленне алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанэйра ў матэрыялах на інтэрнэт-парталах (2016) — перамога[78].
Прэмія MarSpo Awards за лепшы артыкул на тэму спартовага маркетынгу (2018) — намінацыя[79].
Прэмія MarSpo Awards лепшаму аўтару па тэме спартыўнага маркетынга (2018) — намінацыя[80].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.