Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Анатоль Сакалоў (1915—?) — беларускі вайсковы і грамадскі дзеяч. Афіцэр Беларускай краёвай абароны, сябра Беларускай незалежніцкай партыі.[1]
Анатоль Сакалоў | |
---|---|
Род дзейнасці | вайсковы і грамадскі дзеяч |
Дата нараджэння | 1915 |
Дата смерці | невядома |
Маці | Алена Сакалова-Лекант |
Альма-матар | |
Партыя | |
Член у |
Нарадзіўся ў 1915 годзе. Сын Алёны Сакаловай-Лекант, настаўніцы ў Віленскай беларускай гімназіі, адной з пачынальнікаў беларускага школьніцтва ды ініцыятараў стварэння гімназіі.
Скончыў Віленскую беларускую гімназію, пасля — юрыдычны факультэт Віленскага ўніверсітэта. У 1938 годзе вывучаў юрыспрудэнцыю ў Варшаве.
У часы Другой сусветнай вайны падчас нямецкай акупацыі Беларусі ў 1941 г. прызначаны бурмістрам г. Беразіно. У 1942 годзе зняты з пасады бурмістра і далучаецца да беларускай нацыянальнай партызанкі Уладзіміра Шавеля на Барысаўшчыне, быў яе актыўным удзельнікам. Там разам з іншымі партызанамі пачаў выдаваць падпольны часопіс на рататары і прыступіў да вярбоўкі добраахвотнікаў. На дзейнасць беларускіх партызанаў хутка выйшлі савецкія партызаны і запрапанавалі сустрэчу, але на спатканні савецкія энкавэдзісты перастралялі беларускіх партызанскіх камандзіраў. У выніку ўратаваўся толькі адзін Анатоль Сакалоў, які дабраўся да Вільні. Афіцэр Беларускай краёвай абароны, сябра Беларускай незалежніцкай партыі. Пасля 1944 г. маці Анатоля Сакалова была рэпрэсаваная савецкай бяспекай, асуджана на 6 гадоў савецкіх канцлагераў.
Пасля Другой сусветнай вайны жыў у Германіі. Па некаторых звестках, эміграваў у Амерыку.
Далейшы лёс невядомы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.