беларускі паэт і перакладчык From Wikipedia, the free encyclopedia
Анатоль Аляксандравіч Брусевіч (нар. 28 верасня 1977, Гродна) — беларускі паэт, перакладчык, даследчык гісторыі польскай літаратуры, польска-беларускіх літаратурных сувязяў.
Анатоль Аляксандравіч Брусевіч | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 28 верасня 1977 (46 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчык, паэт, літаратуразнавец |
Гады творчасці | 1989 — cуч. час |
Кірунак | лірыка |
Жанр | вершы, |
Мова твораў | беларуская |
Прэміі |
Залаты апостраф (2017) |
Скончыў філалагічны факультэт ГрДУ (1999), у 2000 — магістратуру, у 2003 — аспірантуру пры кафедры польскай філалогіі ГрДУ. У 2004 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Фактары беларускай культуры ў творчасці Адама Міцкевіча віленска-ковенскага перыяду (1815—1823 гг.)». З 2003 працуе ў ГрДУ, з 2007 г. — на пасадзе дацэнта кафедры польскай філалогіі.
На беларускую мову пераклаў драму Георгія Каніскага «Уваскрасенне мёртвых» (Тэрмапілы № 13, Беласток, 2009), «Трэны» Яна Каханоўскага (Тэрмапілы № 14, Беласток, 2010), «Ідыліі (Plein-air)» Антонія Лянгэ (Тэрмапілы № 17, Беласток, 2013), раман Катажыны Бонды «Акулярнік», паасобныя вершы Адама Міцкевіча, Тадэвуша Міціньскага, Лейба Найдуса, Рымантаса Ванагаса, Іраклія Какабадзэ.
Друкуецца з 1989 г. у беларускіх і замежных выданнях. Аўтар кніг паэзіі «Дуэль» (Гродна, 1992), «Падаю ў неба» (Гродна, 2006), «Апошні дзень» (Мінск, 2013), «Крылы» (Гродна, 2021), манаграфіі «Фактары беларускай культуры ў творчасці Адама Міцкевіча» (Гродна, 2008). Вершы перакладаліся на польскую, рускую, літоўскую, англійскую, грузінскую мовы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.